Лідэры краін ЭўрАзЭс абмяркоўвалі шляхі рэфармаваньня сваёй арганізацыі. Хаця Беларусь была гатовая падпісаць дамову аб рэарганізацыі ЭўрАзЭс ў Эўразійскі саюз, стварэньне апошняга было адкладзенае да 2015 года.
У пасяджэньні вышэйшага органа ЭўрАзЭс ўдзельнічалі кіраўнікі Расеі, Беларусі, Казахстану, Кыргызстану, Таджыкістану. У якасьці назіральніка ў сустрэчы ўзяў удзел прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, але ён загадзя заявіў, што Кіеў ня будзе інтэгравацца з гэтай структурай.
Па выніках перамоваў у вузкім і шырокім складах кіраўнікі краін ЭўрАзЭс не дамовіліся аб утварэньні новай структуры — Эўразійскага саюза. Як паведаміў беларускі віцэ-прэм’ер Сяргей Румас, Менск быў гатовы падпісаць дамову, але яна не была падтрыманая іншымі ўдзельнікамі саміту. Фармальна было заяўлена, што пытаньне «недастаткова прапрацаванае».
Па выніках сустрэчы расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што «усеабдымная дамова аб новым саюзе будзе распрацаваная і падпісаная да 1 студзеня 2015 года», а размова аб рэарганізацыі ЭўрАзЭс будзе падоўжаная на наступным саміце ў траўні гэтага года, ужо з удзелам наступнага прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Дзьмітрый Мядзьведзеў параўнаў плянуемы Эўразійскі саюз з Эўрапейскім зьвязам:
«Мы згадвалі, якім чынам ішло фармаваньне Эўрапейскага зьвязу, пачынаючы з 60-х і нават з 50-х гадоў, потым Маастрыхцкія пагадненьні 1992 года і ў канчатковым выніку —Лісабонскае пагадненьне 2007 года — усё гэта было куды больш расьцягнута ў часе, у нас такога часу няма. У нас наперадзе два з невялікім гады, на працягу якіх неабходна завяршыць усе працэсы».
Зьвяртаючыся да іншых краін СНД, Мядзьведзеў папярэдзіў: яны альбо павінны далучыцца да Мытнага саюза і атрымліваць прывілеі альбо не ўступаць і мець складанасьці.
Пасьля паседжаньня прадстаўнік беларускай дэлегацыі віцэ-прэм’ер Сяргей Румас заявіў, што Эўразійская эканамічная камісія будзе супрацьдзейнічаць замежным эканамічным санкцыям на краіны Мытнага саюза, і што Беларусь прыме крокі ў адказ у выпадку эканамічных санкцыяў з боку Эўразьвязу. Якімі будуць гэтыя крокі, спадар Румас не ўдакладніў.
"Ні адна дзяржава ці груп дзяржаў не павінна чыніць эканамічны ціск на дзяржаву-сябра Адзінай эканамічнай прасторы. Таму ўлічваючы, што гэта новыя працэдуры, Савет даручыў падрыхтаваць гэтыя захады, і калегія як раз зоймецца канкрэтнымі крокамі па супрацьдзеяньні эканамічнаму ціску",— заявіў журналістам спадар Румас, які сёньня быў прызначаны старшынём Савета Эўразійскай эканамічнай камісіі.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль не пагаджаецца з параўнаньнем фармаваньня Эўразійскага саюза з тым, як ўтвараўся Эўразьвяз. Эўразійскі саюз — гэта працяг імпэрскай палітыкі Расеі, якая жадае зьбіраньня вакол сябе постсавецкіх краін, перакананы спадар Кароль:
«І гэта працэс нясе пагрозу страты незалежнасьці Беларусі, гэта як бы выданьне БССР-2 пры захаваньні ўмоўнага сувэрэнітэту і поўным падпарадкаваньні волі Масквы. І калі нешта там сёньня не адбылося, то гэта можна толькі вітаць».
Тое ж, што Беларусь у Расеі і Мытным саюзе шукае абароны ад эканамчіных санкцыяў з боку Эўразьвязу, сьведчыць пра ўжо існуючую васальную залежнасьць Менска ад Масквы, перакананы палітоляг Аляксей Кароль.
Апрача іншага удзельнікі маскоўскага саміта падпісалі рашэньне аб ходзе працы па ўніфікацыі пашпартна-візавага кантролю ў дзяржавах Мытнага саюза.