Дату, калі прысуд Вярхоўнага суду быў выкананы, сваякам асуджаных на сьмяротную кару Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава не паведамілі — заканадаўствам гэта не прадугледжана. Але дзевяць дзён таму Ўладзіслаў быў яшчэ жывы, бо 11 сакавіка родным дазволілі спатканьне ў СІЗА КДБ. Прычым цалкам неспадзявана, кажа Любоў Кавалёва:
«Раптам — 11 сакавіка. Таня заяву на спатканьне не пісала, толькі мая была напісаная. Тэлефануюць за дзень, увечары, што ў нядзелю спатканьне. Я спытала, ці можна перанесьці, бо раптам квіткоў на цягнік ня будзе, ці можна на панядзелак. Сказалі, што не, і ўсё! Алкаеў пісаў, што асуджаным даюць перадачу даесьці, не караюць. А ва Ўлада і грошы былі, 650 тысяч, і зь мінулай закупкі ён ня ўсё зьеў, нам казаў… Гэта жах!»
Маці не выключае, што прысуд выканалі ў той самы дзень. Цяпер ёй падаецца падазроным, што падчас спатканьня супрацоўнікі СІЗА КДБ ставіліся да яе падкрэсьлена ветліва і добразычліва. А 13 сакавіка да Ўладзіслава Кавалёва ўжо не пусьцілі адваката. Любоў Кавалёва ў глыбокай скрусе, што ніколі ня зможа даведацца, калі ж ня стала яе сына:
«Я ня ведаю, ні дзе, ні калі. Прычына сьмерці — ставяць прочырк… А ён мне сёньня прысьніўся! Нібыта я разумею, што ён дома, але ня побач са мной. І я яму тэлефаную, тэлефаную, тэлефаную… Урэшце ён здымае слухаўку і кажа: „Мама, я ж толькі заснуў!“ І я прачнулася. Ён, пэўна, так стаміўся ад усіх гэтых зьдзекаў, ад усяго!»
Паводле самых апошніх зьвестак дзяржаўных СМІ, Аляксандар Лукашэнка адмовіў у памілаваньні Ўладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву яшчэ на пачатку сакавіка, хоць публічна абвясьцілі пра гэта толькі 14-га. Усё адбылося надзвычай імкліва, кажа Любоў Кавалёва:
«6-га, 7-га і 8-га лютага адвакат з Уладам вывучалі яшчэ тры тамы судовых пратаколаў. А 13-га Сукала напісаў Лукашэнку, каб Улада не памілаваць… Калі тая камісія па памілаваньні засядала? І Ўлад жа пісаў скаргу не на пратаколы, ён пісаў, каб адтэрмінавалі выкананьне прысуду, пакуль яны не напішуць наглядную скаргу… А яны што зрабілі? Гуляюць чалавечымі лёсамі! Сьвет падняўся супраць гэтага пакараньня!»
У дзяржаўных СМІ тым часам цьвердзяць, што ўсё было зроблена ў межах заканадаўства, адзначае Тацяна Козяр, сястра Ўладзіслава Кавалёва:
«Выступае нехта зь Вярхоўнага суду, кажа, што ўсё было па законе, што ніхто нікуды не сьпяшаўся. Але атрымалася так, што інфармацыя пра тое, што хлопцаў не памілавалі, зьявілася значна пазьней, чым быў выдадзены той указ. Мажліва, ужо пасьля сьмерці хлопцаў… Нам не пакінулі ніякіх шанцаў, мы нічога не пасьпявалі зрабіць».
Расстрэл асуджаных за тэракт Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава выклікаў шырокі розгалас. Камітэт па правах чалавека ААН выказаў заклапочанасьць з гэтай нагоды, бо справа Ўладзіслава Кавалёва знаходзіцца там на разглядзе. І разгляд справы будзе працягнуты, нягледзячы на выкананьне пакараньня.
Праваабаронцы патрабуюць, каб у Беларусі адмянілі сьмяротную кару, а целы расстраляных аддалі сем’ям. Шмат у якіх замежных краінах праводзяцца акцыі салідарнасьці зь сем’ямі Канавалава і Кавалёва, ім выказваюць спачуваньні…
Але гэта ў далёкім сьвеце. А ў Віцебску, каля дамоў, дзе жывуць родныя расстраляных за тэракт, па-ранейшаму дзяжураць міліцыянты і спэцслужбы, апавядае Тацяна Козяр:
«Мы ішлі да пад’езду, глядзім — за намі дзядзечка такі, мацачок, сівы. Падышоў, спыніўся, паглядзеў. І назад пайшоў… Міліцыянты ў машыне сядзяць, у нас тут вецер, дык яны ў сваім „казялку“ грэюцца. Езьдзяць, дзяжураць, стаяць па кутах… Няхай стаяць. Мы іх не баімся».

Я ня ведаю, ні дзе, ні калі. Прычына сьмерці — ставяць прочырк…