Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія зьвярталася да Беларусі не праводзіць расстрэлаў


Міністар замежных спраў Нарвэгіі — краіны, якая летась у ліпені перажыла сэрыю тэрактаў, Ёнас Гар Сторэ выступіў з рэзкім асуджэньнем расстрэлу падазраваных у тэрарызьме беларусаў Кавалёва і Канавалава.

«Судовы разбор і тое, як ён быў праведзены, дае падставы сумнявацца ў законнасьці прысуду гэтым двум зьняволеным», — адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Нарвэгіі.

У заяве міністра адзначаецца, што Нарвэгія, нягледзячы на леташнюю трагедыю, выступае супраць выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня і што «гэтая пазыцыя была выразна выказаная амбасадару Беларусі, калі яго запрасілі ў нарвэскае МЗС на пачатку сакавіка».

Паводле матэрыялаў сьледзтва па справе Андэрса Брэйвіка, суд над якім мае пачацца 16 красавіка, міністар Ёнас Гар Сторэ займаў верхнюю пазыцыю ў сьпісе асобаў, якіх Брэйвік зьбіраўся зьнішчыць першым чынам. Кіраўнік МЗС і яшчэ 11 вядомых у краіне палітыкаў, паводле тэрарыста, складалі групу «галоўных здраднікаў» краіны, або групу «А».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG