Да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі за 13 гадоў асуджана 102 чалавекі, памілавана — 156. Такія лічбы прадстаўленыя на сайце МУС ў статыстыцы за 1998–2010 гады. У праваабаронцаў гэтая статыстыка выклікае сумневы.
Інфармацыя пра сьмяротныя прысуды ў Беларусі была апублікаваная некалькі месяцаў таму ў сувязі з выракам Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, абвінавачаным за менскі тэракт 11 красавіка 2011 году.
Прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла ня даў веры статыстыцы, згодна зь якой цягам 10 гадоў мілавалі больш, чым было асуджана да сьмяротнага пакараньня: напрыклад, у 1999 асудзілі да сьмерці 13 чалавек, а памілавалі — 27, у 2000-м асудзілі 4-х, а памілавалі — 24, у 2001-м асудзілі да страты 7, а памілавалі — 20.
Гары Паганяйла мяркуе, што ў асобныя гады маглі памілаваць тых, каго асудзілі раней, але розьніца не павінна быць такая вялікая. Выходзіць, што агулам за 13 гадоў было памілавана на 54 чалавекі больш, чым асуджана да сьмерці.
БХК з гэтай нагоды накіраваў запыт у МУС з просьбай патлумачыць гэтую статыстыку, але атрымаў адказ: «Гэтыя зьвесткі адпавядаюць рэчаіснасьці».
Паганяйла: «Складана разабрацца ў такой статыстыцы, адкуль яна ўзялася і што сабою ўяўляе. Яны доўгі час хавалі такую статыстыку, казалі, што гэта сакрэтныя зьвесткі, потым вывесілі на сайт нешта незразумелае».
Ён кажа, што БХК вядзе маніторынг сьмяротных прысудаў і ён адрозьніваецца ад таго, што разьмешчана на сайце МУС. У прыватнасьці, у 2009 і 2010 гадах да сьмерці ў Беларусі было асуджана болей, чым па 2 чалавекі, як пазначана ў інфармацыі МУС.
БХК зьбіраецца накіраваць запыты наконт гэтага ў Вярхоўны суд і Генэральную пракуратуру.
Гары Паганяйла сьцьвярджае, што Аляксандар Лукашэнка толькі адзін раз памілаваў чалавека, асуджанага да сьмяротнага пакараньня, а правам памілаваньня ў Беларусі валодае толькі ён.
Прэсавы сакратар МУС Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шалькевіч на просьбу патлумачыць спрэчную статыстку парэкамэндаваў Радыё Свабода накіраваць пісьмовы запыт, што і было зроблена. Паводле дзейнага заканадаўства адказу зь дзяржустановы трэба чакаць цягам аднаго месяца.