А на фота з суду з-за кратаў ён глядзіць, як жывы.
У яго вачах яшчэ ёсьць надзея.
У 1999 годзе мне, як карэспандэнту «Народнай волі», дазволілі паглядзець праз малое акенца ў камэру сьмяротнікаў на Валадарцы. Дазволіў Алег Алкаеў, тагачасны начальнік СІЗА. Я дагэтуль памятаю, як у мяне ўсё сьціснулася ўнутры. Па камэры павольна рухаліся два чалавекі. Асьвятленьне ў камэры было вельмі слабое, але засталося ўражаньне, што гэтыя людзі вельмі бледныя, абясьсіленыя. Іх страх, скаванасьць, адчуваньне непазьбежнасьці сьмерці нібыта перадаліся мне. І праз 13 гадоў я памятаю, як мяне нібы паралізавала гэтае ўсьведамленьне таго, што забіваць нельга, што караць сьмерцю нельга.
Я ня ведала, за што асудзілі на сьмерць тых дваіх у 1999. Справядлівасьць суду над Кавалёвым і Канавалавым выклікае пытаньні ў грамадзтве. І нават калі не было бы сумневаў, што гэта яны ўзарвалі менскае мэтро, не магу прыняць сьмяротную кару. Усё што заўгодна, але не сьмяротную кару. Бо гэта супраць чалавечай прыроды.
Што адчуваюць цяпер міліцыянты, якія уводзілі Канавалава і Кавалёва ў жалезныя судовыя клеткі, судзьдя і пракурор, цяперашні начальнік Валадаркі, турэмныя ахоўнікі, якія вялі Уладзіслава і Дзьмітрыя на расстрэл, выканаўцы прысуду. Раней я пра гэта проста не задумвалася. А цяпер думаю...
Зараз усю Беларусь нібыта падвялі да акенца камэры сьмертнікаў і прымусілі глянуць у вочы асуджаным на сьмерць.
Ці мы здрыгануліся?