16:30 Пасьля спатканьня Віталь Каваленка паведаміў, што Сяргей амаль цалкам ляжачы і зь цяжкасьцю прыйшоў у пакой для спатканьня.
Віталь Каваленка распавёў, што Сяргей цалкам ляжачы і ледзьве здолеў прыйсьці на спатканьне. Сяргей паведаміў, што ад суботы яго прымусова пачалі выводзіць з галадоўкі:
«Яго пакуль гвалтоўна ня кормяць, а проста абколваюць лекамі. Гэта робяць у камэры ў прысутнасьці васьмі міліцыянэраў. Гэта супраць ягонай волі, ён увогуле адмаўляецца, каб яму штосьці калолі, ці што. Я запытаўся, чым абколваюць, а ён кажа — мне зусім невядома, што мне колюць. Ён стаў пачувацца яшчэ горш, пасьля таго як яго пачалі выводзіць з галадоўкі. Каля ягонай камэры дзяжураць двое, а ў камэры — яшчэ адзін, як лічыць Сяргей, адмыслова падсаджаны зьняволены. Як паведаміў Сяргей, сёньня ранкам была такая сытуацыя, што ён праз сон пачуў, як да іх у камэру зайшоў міліцыянт і сказаў гэтаму зэку, што, маўляў, на судзе скажы, што Каваленка з табой еў».
Паводле Віталя Каваленкі, тэмпэратура цела ў Сяргея ранкам была 35,1 градус, а ціск — 80 на 50. Разам зь ім на спатканьне да таты хадзіў і старэйшы сын Сяргея Каваленкі, 7-гадовы Валянцін:
Карэспандэнтка: «Ты тату бачыў свайго?»
Валік: «Так».
Карэспандэнтка: «Пазнаў яго».
Валік: «Так».
Карэспандэнтка: «Што ты яму сказаў?»
«Сказаў, каб ён лёг у шпіталь, але ён сказаў, што пасьля яго перавядуць назад у турму і ён будзе сядзець два гады і не пабачыць мяне два гады. А я хачу яго бачыць дома, каб ён быў са мной».
Як паведаміў Віталь Каваленка, Сяргей таксама сказаў яму, што кожны дзень атрымлівае каля дзясятка паштовак з просьбамі спыніць галадоўку, якія адпраўленыя з аднаго і таго ж адрасу. Палітвязень мяркуе, што гэта робяць спэцслужбы, і просіць людзей не дасылаць аналягічныя допісы, таму што без выкананьня сваіх патрабаваньняў спыняць галадоўку ён ня будзе.
12:00 Алена Каваленка, жонка галадоўніка Сяргея Каваленкі, сустрэлася з начальнікам турмы на Валадарскага і з начальнікам мэдычнай часткі.
Яны паведамілі ёй, што стан Сяргея можна ахарактарызаваць як «сярэдняй цяжкасьці». Але сказалі, што некаторыя працэсы, якія парушаюць здароўе, ужо адбыліся: Сяргею цяпер цяжка рухацца.
Алене Каваленцы паведамілі, што шпіталізаваць Сяргея ў цывільны шпіталь ня будуць, бо ўсю неабходную дапамогу галадоўніку Каваленку яны могуць аказаць і ў межах турмы.
Стала вядома таксама, што Сяргея Каваленку не адправілі на мэдычнае абсьледаваньне ў Навінкі, як плянавалася раней.
Сёньня а 14-й гадзіне мае адбыцца сустрэча Сяргея Каваленкі з братам Віталём.
Разам з Аленай Каваленкай і Віталём у Менск прыехаў сямігадовы сын Сяргея Каваленкі Валік.