Пра гэта «Свабодзе» паведаміла намесьніцв старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка.
«Ужо асудзілі Дзьмітрыя Крымянецкага, Міхала Мускага і Ўладзімера Яроменка. Усім далі яшчэ па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта не ўлічваючы таго, што хлопцы ўжо адбылі на Акрэсьціна па 3 дні. Такім чынам, атрымліваецца па 18 дзён на кожнага. Зараз судзяць Рамана Васільева. Мяркую, вынік будзе той жа», — кажа Наста Палажанка.
Актывістаў судзяць за ўдзел у акцыі каля МЗС, калі невядомыя закідалі будынак міністэрства туалетнай паперай на знак пратэсту супраць высылкі зь Беларусі замежных дыпляматаў.
«Міліцыянты, як заўсёды, даюць хлусьлівыя паказаньні. Відавочна, што Дзьмітрый Крымянецкі ня браў удзелу ў акцыі, але і яго засудзілі. Але найбольш складанае становішча зараз ва Ўладзя Яроменка. Яму пасьля гэтага адміністрацыйнага арышту пагражае крымінальны нагляд», — кажа Наста Палажанка. Акцыя каля МЗС адбылася ў Менску 29 лютага.
Судзяць маладафронтаўцаў судзьдзі Хома і Запасьнік.