Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зюганаў не прызнаў вынікаў выбараў


Кандыдат у прэзыдэнты Расеі, лідэр Камуністычнай партыі РФ Генадзь Зюганаў заявіў --> http://pravdaoputine.ru/video-audio/zyuganov-4marta2012-zayavlenie-video пасьля завяршэньня ўчорашніх прэзыдэнцкіх выбараў:

«Я як кандыдат не магу прызнаць гэтыя выбары ні сумленнымі, ні справядлівымі, ні годнымі.

Уся наша дзяржаўная, наскрозь карумпаваная машына працавала на аднаго кандыдата. У краіне склаўся мафіёзны спрут, які ўключае дзяржаўную вэртыкаль улады, якая выбівае патрэбныя вынікі, выбарчыя камісіі, дзе 90% прадстаўнікі «Адзінай Расеі», якія нягледзячы ні на што, працягваюць выціскаць вынік, чураўская каманда, якая апошнім зубам трымалася за гэтую пасаду».

Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў выбараў Генадзь Зюганаў набраў каля 17% галасоў і заняў другое месца. Старшыня ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі і кіраўнік партыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў, якія занялі адпаведна чацьвёртае і пятае месцы ў выбарчай гонцы, павіншавалі Ўладзімера Пуціна зь перамогай. Сам Пуцін павіншаваў з посьпехам бізнэсоўца Міхаіла Прохарава, які заняў трэцяе месца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG