Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пацьвярджае кантакты Брэйвіка з грамадзянкай Беларусі


Андэрс Брэйвік
Андэрс Брэйвік

КДБ Беларусі пацьвярджае, што «Андэрс Брэйвік прыбыў 4 сакавіка 2005 году ў нацыянальны аэрапорт „Менск“ зь Вены з турыстычнай мэтай».

Пакінуў Брэйвік Беларусь 11 сакавіка 2005 году ў кірунку аэрапорту г. Варшава», паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі.

Гэтыя зьвесткі КДБ перадаў у Генэральную пракурору Каралеўства Нарвэгіі ў адказ на хадайніцтва аб аказаньні прававой дапамогі.

Паводле беларускага КДБ, у Менску Андэрс Брэйвік кантактаваў з Руткоўскай Надзеяй Сяргееўнай, якая пражывала тады на вуліцы Садовай былога ваеннага гарадка Ўручча. «Гэтая акалічнасьць пасьля стала падставай для выдумак наконт наведваньня Андэрсам Брэйвікам ваеннай базы», — заўважылі ў КДБ.

Цяпер Надзея Руткоўская, хутчэй за ўсё, пражывае ў ЗША, у Паўночнай Караліне. У лютым 2009 году яна выехала ў Нямеччыну.

Просьбу нарвэскага боку апытаць нейкага Міхаіла Рашэтнікава, які актыўна распаўсюджваў інфармацыю пра акалічнасьці знаходжаньня Андэрса Брэйвіка ў Беларусі, праваахоўным органам выканаць не ўдалося, бо з 2007 году ён знаходзіцца за межамі рэспублікі і, як мяркуецца, пражывае ў Іспаніі. Нарвэскіх сьледчых цікавіла, што Рашэтнікаву вядома пра паездкі Брэйвіка, ягоныя пляны, палітычныя і рэлігійныя перакананьні.

Паводле інфармацыі КДБ, у верасьні 2010 году Рашэтнікаў абвешчаны ў міжнародны вышук за прысабечваньне буйной сумы, якая належыць аднаму зь беларускіх прадпрыемстваў.

«На нашу думку, Міхаіл Рашэтнікаў пачаў наўмысна распаўсюджваць выдуманую і адкрыта хлусьлівую інфармацыю пра Беларусь, спрабуючы пазыцыянаваць сябе палітычным уцекачом дзеля хутчэйшага атрыманьня замежнага грамадзянства», — лічаць у КДБ.

22 ліпеня 2011 году 32-гадовы нарвэжац Андэрс Брэйвік зьдзейсьніў два тэракты, у выніку якіх загінула 76 чалавек. Сябе Брэйвік назваў тампліерам і барацьбітом за чысьціню эўрапейскай расы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG