Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячорка: гэта прымусіць Эўропу ўзгадаць пра каштоўнасьці


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

Палітык Вінцук Вячорка назваў рэакцыю афіцыйнага Менску неадэкватнай.

«ЭЗ якраз праявіў хісткасьць і слабасьць у сваім панядзелкавым рашэньні, паказаўшы чарговы раз, што прагматычная Realpolitik пабівае каштоўнасьці. Тым больш дзіўная такая рэакцыя. Чарговы раз гэта доказ таго, што любыя рашэньні ў краіне прымаюць ня дзякуючы нейкай барацьбе галубоў зь ястрабамі, а прымае іх усё ж такі адна асоба. І гэтыя рашэньні дыктуюцца інтуіцыяй, эмоцыямі, страхам, чым заўгодна, толькі не інтарэсамі нашай краіны, не інтарэсамі абароны яе незалежнасьці.

Гэта прамая пагроза запіхваньня краіны ў арбіту адроджанага расейскага імпэрыялізму. Такая безразважная, антызаходняя, антыэўрапейская акцыя, Лукашэнка мяркуе, будзе прыхільна сустрэтая на ўсходзе, пуцінскай Расеі гэта спадабаецца. Сама пуцінская Расея гэтага сабе дазволіць ня можа. А вось як сьведчаньне такой супэрляяльнасьці эўразійскаму выбару такая акцыя можа быць прададзеная на ўсход. Вельмі спадзяюся, што такі ўчынак, ня новы, зрэшты, у гісторыі падлукашэнкавай Беларусі, прымусіць Эўропу ўзгадаць пра тыя каштоўнасьці, на якіх аб’яднаная Эўропа будавалася, і трымацца іх».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG