Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія расчараваная


Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Ўільям Хэйг заявіў, што расчараваны рашэньнем Беларусі выслаць паслоў Польшчы і ЭЗ у адказ на новыя санкцыі ЭЗ.

Выступаючы ў сераду, ён сказаў:

«Вялікабрытанія, разам са сваімі партнэрамі па ЭЗ, пасьлядоўна давала зразумець Беларусі, што ЭЗ будзе працягваць уводзіць дадатковыя санкцыі да тых часоў, пакуль палітычныя зьняволеныя застаюцца за кратамі і працягваецца ціск на грамадзянскую супольнасьць. Я шкадую, што не было ніякіх пазытыўных зрухаў у гэтым накірунку, і што, наадварот, рэпрэсіі не аціхаюць і зьяўляюцца новыя палітвязьні.»

Міністар пацьвердзіў, што Велікабрытанія таксама адклікае свайго амбасадара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG