На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар часопіса «Архэ» Валер Булгакаў.
Цыганкоў: Беларускае кіраўніцтва паказвае, што нібыта гатовае ісьці на далейшую канфрантацыю з Эўразьвязам. Чаму афіцыйны Менск вырашыў даволі рэзка адрэагаваць на пашырэньне санкцыяў яшчэ на 21 чалавека, рашэньне, якое ня стала нейкай сэнсацыяй? Ці азначае гэта, што Менску ня вельмі важныя адносіны з Брусэлем? Ці гэта проста такая палітычная гульня?
Булгакаў: У якасьці адпраўнога пункту я нагадаю інтэрвію Лукашэнкі Сяргею Дарэнку, дзе беларускі кіраўнік сказаў, што эўрапейскія палітыкі «безь яец». Тое, што здарылася сёньня, можна інтэрпрэтаваць, што Лукашэнка хоча паказаць Эўропе, што ён палітык зь яйцамі. Што ён можа адказаць сілавым учынкам на спробу сілавога ціску на сваю краіну.
Безумоўна, гэта акцыя можа быць інтэрпрэтавана, зыходзячы з той практыкі сілавой палітыкі, якой прытрымліваецца сучасны беларускі рэжым. Сама такая палітыка не зьяўляецца нейкай навінкай на палітычным рынку.
Калі глянуць шырэй, то гэты ўчынак ня быў бы магчымы без рашучай і адназначнай падтрымкі беларускага рэжыму расейскім кіраўніцтвам. Гэта было шмат разоў заяўлена, у тым ліку ў нядаўняй сумеснай заяве прэзыдэнтаў Лукашэнкі і Мядзьведзева.
Цыганкоў: Як можна адрэагаваць на той аргумэнт, які вылучаюць прыхільнікі адмены санкцыяў, што, маўляў, абмежавальныя крокі Эўразьвязу штурхаюць Беларусь да Расеі?
Булгакаў: Такія аргумэнты — гэта вынік звычайнай палітычнай блізарукасьці. Лукашэнку штурхае да Расеі ня санкцыі, а каляніяльнай спадчына і мэнтальная праграма, якой ён прытрымліваецца і праводзіць мэтанакіравана ў жыцьцё. Да 2006-07 году наагул усе кантакты паміж Менскам і Брусэлем на палітычным узроўні былі замарожаныя — няўжо Эўразьвяз быў у гэтым вінаваты?
Тое, што адбываецца — гэта нейкая спроба суіснаваньня, спроба своеасаблівага «дыялёгу», калі Лукашэнка спрабуе зацьвердзіць думку пра сябе як пра агрэсіўнага і непадатлівага гульца.
Беларусь прывязаная да Эўразьвязу вельмі моцна. На жаль, ня столькі культурна і палітычна, колькі найперш эканамічна. Без Эўразьвязу, безь ягоных рынкаў збыту для перапрацаванай расейскай сыравіны, без тэхналёгіяў і інавацыяў, якія ідуць з Захаду ў Беларусь, будучыня беларускага рэжыму немагчымая.

Лукашэнку штурхае да Расеі ня санкцыі, а каляніяльнай спадчына і мэнтальная праграма, якой ён прытрымліваецца і праводзіць мэтанакіравана ў жыцьцё.