Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан: Мы па-ранейшаму лічым сытуацыю ў Беларусі непрымальнай

абноўлена

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіла журналістам у Брусэлі, што беларускае пытаньне будзе сёньня разглядацца на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ, нягледзячы на тое, што яго не было ў папярэднім парадку дня.

Эштан: «Беларусь. Дыскусія на гэты конт працягвалася раніцай пры заканчэньні фармаваньня праграмы таго, што мы зьбіраемся рэалізаваць. Ацэньваючы сытуацыю ў Беларусі, мы зноў кажам пра вялікую занепакоенасьць, калі думаем, што там адбываецца з асобамі, якія знаходзяцца ў турме. І мне сапраўды вельмі сумна бачыць, што Беларусь не змагла адказаць на прапанову сапраўды моцнага і важнага супрацоўніцтва з Эўразьвязам, як эканамічнага, так і палітычнага. Мы працягваем дасылаць свой вельмі моцны мэсыдж і па-ранейшаму лічым сытуацыю ў Беларусі непрымальнай. Сёньня ў нас будзе чарговая магчымасьць вырашыць, што з гэтым рабіць. Таму больш на гэтую тэму пазьней».

Эштан: Па-ранейшаму лічым сытуацыю ў Беларусі непрымальнай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:37 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG