Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 адмоваў на пікеты пра суд над Сяргеем Каваленкам


Ян Дзяржаўцаў
Ян Дзяржаўцаў

Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў па 5 адмоваў з трох раённых адміністрацыяў Віцебску, куды ён зьвяртаўся па дазвол на інфармацыйныя пікеты.

«Маёй мэтай было інфармаваць жыхароў гораду пра вынікі суду над Сяргеем Каваленкам, якога абвінавацілі ў парушэньні рэжыму „хатняй хіміі“ ды асудзілі на 2 гады 1 месяц калёніі агульнага рэжыму. Адмовілі мне з той прычыны, што я не прадставіў дамовы х ЖКГ, міліцыяй і хуткай дапамогай на абслугоўваньне — гэта стандартная адпіска чыноўнікаў, якія адмаўляюць апазыцыянэрам. За апошнія гады ў Віцебску ніводнага пікету, які замаўлялі апазыцыйныя актывісты, дазволена не было. Да ўсяго, адказы мне прыйшлі па-расейску, хаця я зьвяртаўся да чыноўнікаў на беларускай мове», — апавёў Ян Дзяржаўцаў.

Апазыцыянэр лічыць, што Сяргея Каваленку асудзілі з палітычных матываў — каб ён не працягваў акцыяў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. І што ўлады ўсё робяць для таго, каб землякі не даведаліся праўды пра палітычны судовы працэс.

Так, у газэце «Віцебскі рабочы» ўжо надрукаваны артыкул «Калідор судзьдзі», дзе пра Сяргея Каваленку гаворыцца ў зьневажальнай манеры, а тыя, хто прыйшоў яго падтрымаць, названыя «агрэсіўна настроеным натоўпам», які не дапусьцілі ў залю суду нібыта за хуліганскія паводзіны.

Да гэтага натоўпу аднесьлі і журналістаў незалежных СМІ, якіх на другі дзень працэсу выдалілі з залі за фота- і відэаздымкі, а на трэці і чацьвёрты — не дапусьцілі на суд увогуле. Затое ў залю былі адмыслова запрошаныя супрацоўнікі мясцовых дзяржаўных выданьняў, якім было дазволена фатаграфаваць нават падчас працэсу.

24 лютага ў Віцебску скончыўся працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Вырак Каваленку — 2 гады 1 месяц калёніі агульнага рэжыму. Калі адняць тое, што ён адседзеў да суду, застаецца 1 год 11 месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG