Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг Беларусі: Хутчэй бедная, чым заможная


Аўтарытэтны часопіс Forbes назваў самыя багатыя і самыя бедныя краіны сьвету. Падчас складаньня рэйтынгу са 182 дзяржаў за аснову браліся дадзеныя аб прыбытку на душу насельніцтва і пакупніцкай здольнасьці нацыянальных валют.

Першае месца ў сьпісе самых заможных дзяржаў заняў Катар, дзе прыбытак на кожнага жыхара перавышае 88 000 даляраў. Другое месца ў Люксембурга (больш за 81 000 даляраў), трэцяе зь вялікім адставаньнем заняў Сынгапур — амаль 57 000 даляраў на душу насельніцтва.

Далей у рэйтынгу разьмясьціліся Нарвэгія (блізу 52 000 даляраў), Брунэй (48 000), Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (47 439), ЗША (46 860), Ганконг (45 944), Швайцарыя (41 950), Нідэрлянды (40 973).

У ліку самых бедных краін сьвету — афрыканскія Бурундзі, Лібэрыя, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, дзе валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва складае 400, 386 і 312 даляраў адпаведна.

Канкрэтнае месца Беларусі ў гэтым сьпісе на згадваецца, але вядома, што па выніках 2010 году аб’ём ВУП на душу насельніцтва набліжаўся да 14 000 даляраў і з такім паказьнікам яна месьцілася ў сёмым дзясятку дасьледаваных краін. Праўда, да 2015 году беларускія ўлады плянавалі падвоіць гэты паказьнік, аднак леташняя амаль 200-працэнтная дэвальвацыя нацыянальнай валюты і больш чым 100-працэнтная інфляцыя па выніках году адкінулі амбітныя намеры далёка назад.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG