Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандру Арцыбашаву далі 10 сутак


Аляксандр Арцыбашаў, затрыманы сёньня ў будынку суду Маскоўскага раёну Менску сябар Паўла Вінаградава, таксама асуджаны да 10 сутак арышту.

Яго адвезьлі на Акрэсьціна, паведаміла ягоная жонка Марыя.

Арцыбашава затрымалі, калі ён спрабаваў перадаць Паўлу Вінаградаву сок і цыгарэты. На яго таксама склалі пратакол за лялечную акцыю.

Такім чынам, абодва актывісты асуджаныя за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла яшчэ 10 лютага на плошчы Незалежнасьці ў Менску пад назвай «Игрушко митингуэ!» Ёсьць зьвесткі, што падчас арышту яны абвесьцілі галадоўку.

У Аляксандра і Марыі Арцыбашавых — сын Арцемій, якому толькі год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG