У Маскоўскім судзе Менску адбыўся суд над актывістам «Гавары праўду» Паўлам Вінаградавым, якога абвінавацілі ў арганізацыі акцыі лялек 10 лютага. У судзе таксама быў затрыманы сябар Вінаградава Аляксандар Арцыбашаў, на якога таксама склалі пратакол за лялечную акцыю.
10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле рашэньня судзьдзі Маскоўскага раённага суду Тацяны Матыль атрымаў актывіст «Гавары праўду» Павал Вінаградаў. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла яшчэ 10 лютага на плошчы Незалежнасьці ў Менску пад назвай «Игрушко митингуэ!»
Бацька актывіста Юры Вінаградаў распавёў, што сьведчыў супраць Паўла міліцыянт, які нібыта бачыў яго на месцы правядзеньня акцыі:
«Ён сына апазнаў па фатаздымку, які яму даў начальнік райаддзелу міліцыі. А ў судзе сьведка казаў, што апазнаў яго са сьпіны, нібыта як Паша адтуль уцякаў. Хоць, паўтараю, яго там не было. Ён у той момант быў са мной».
Праваабаронца Міхась Пашкевіч, які прысутнічаў на працэсе, пракамэнтаваў прысуд, вынесены Паўлу Вінаградаву:
«Раней 10–15 сутак давалі за акцыю кшталту Плошчы, а зараз даюць за акцыю, якую ладзяць цацкі. Сьмех, але горкі. Баюся нават уявіць, што будзе за сапраўдную акцыю».
«Але самае галоўнае — яны прызналі, што гэта пікет. Створаны прэцэдэнт, што пікетам зьяўляецца нейкі сымбалічны мітынг цацак ці лялек зь нейкімі выявамі, і нават калі ты там проста побач праходзіў, то ты ўжо ўдзельнік», — дадаў адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, які таксама назіраў за працэсам.
Вядома, што Павал Вінаградаў абвясьціў галадоўку. Тое ж зрабіў і ягоны сябра Аляксандар Арцыбашаў, якога затрымалі ў Маскоўскім судзе пры спробе перадаць Вінаградаву сок і цыгарэты. У Арцыбашава спыталіся пашпарт і з загароджанага кратамі пакоя ён ужо не вярнуўся, паведамілі сьведкі.
Жонка актывіста Марыя Арцыбашава распавяла «Свабодзе» апошнія зьвесткі пра мужа:
«Пэўна яшчэ нічога не вядома. Ён зараз у Маскоўскім РАУСе, туды прыехаў той жа сьведка, які сьведчыў супраць Вінаградава, яны складаюць на Сашу пратакол. Сказалі, што калі пасьпеюць, адвязуць у суд сёньня, але, хутчэй за ўсё, будуць судзіць заўтра».
Марыя Арцыбашава ня памятае дакладна, дзе знаходзіўся Аляксандар 10 лютага ў момант правядзеньня «мітынгу» лялек:
«Калі шчыра, ня вельмі памятаю. Можа, ён і тут гуляў зь дзіцёнкам якраз у гэты час».
У Аляксандра і Марыі сын Арцемій, якому толькі год.