Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградаву далі 10 сутак за цацкі

абноўлена

Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў былога палітвязьня, актывіста руху «Гавары праўду» Паўла Вінаградава на 10 сутак адміністратыўнага арышту

Судзьдзя Тацяна Матыль прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла яшчэ 10 лютага на плошчы Незалежнасьці ў Менску пад назвай «Игрушко митингуэ!»

Выступіў сьведка-міліцыянт, які заявіў, што бачыў, як Вінаградаў актыўна ўдзельнічаў у акцыі, выстаўляў цацкі. Сам Вінаградаў заявіў, што ён ня ўдзельнічаў у акцыі, а назіраў побач.

Таксама ў судзе Маскоўскага раёну затрымалі моладзевага актывіста Аляксандра Арцыбашава. Ён хацеў даць перадачу Паўлу Вінаградаву, і яго кудысьці адвёў міліцыянт.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў зьнік 21 лютага каля 17 гадзіны. Павал меўся сустрэцца са знаёмым у кавярні «Містраль» каля стадыёна «Дынама». Аднак у кавярні так і не зьявіўся. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і шукалі чалавека ў белай куртцы, падобнага да Вінаградава.

Жонка зьніклага актывіста Сьвятлана і Міхаіл Пашкевіч, спрабуючы адшукаць Паўла, ужо пабывалі ў КДБ і ў аддзяленьні міліцыі Ленінскага раёну Менску, але ў абедзьвюх установах ім сказалі, што затрыманы па прозьвішчы Вінаградаў да іх не паступаў. Толькі ў 3.30 ночы Сьвятлане паведамілі, што муж — на Акрэсьціна.

Фота Facebook Андрэй Дзмітрыеў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG