Калі раней гэта збольшага была бітва больш-менш рацыянальных аргумэнтаў «за» і «супраць», дык цяпер пытаньне падтрымкі Пуціна перайшло ў плоскасьць маралі. І тэзіс гучыць так: «прыстойны чалавек ня можа галасаваць (агітаваць) за Пуціна». Калі і агітуе, то тут альбо прымус, альбо фінансавая зацікаўленасьць. Такім чынам адкідаецца нават тэарэтычная магчымасьць шчырага галасаваньня за Пуціна.
Гэта вялікая памылка праціўнікаў Пуціна і фактычна прызнаньне ўласнай паразы. Гэта адмова ад зьмястоўнай дыскусіі і спробаў перацягнуць тых, хто галасуе за Пуціна, на свой бок. Бо калі ты загадзя называеш выбар чалавека амаральным, цяжка разьлічваць, што ён прыслухаецца да астатніх тваіх аргумэнтаў.
Між тым, шчырая падтрымка Ўладзімера Пуціна ў Расеі вялікая. Самая маленькая лічба гатовых галасаваць за Пуціна, якую я бачыў – 37%, якія называў незалежны Левада-цэнтар месяц таму. Там жа рэйтынг Зюганава – 15%, што не выключае другога туру, але выключае паразу ў ім прэм’ер-міністра. Апошнія рэйтынгі і ўвогуле адназначныя. Нават калі ня браць праўладныя ФОМ і ВЦІОМ, якія «гарантуюць» прэм’ер-міністру перамогу ў першым туры. Так, незалежнае апытаньне ў межах праекту «Адкрытая думка» назвала лічбу 48%.
Я ўпэўнены, што гэта лічбы блізкія да праўды. Апошні тыдзень мы ў рэдакцыі «Русского репортера» амаль толькі тым і займаліся, што размаўлялі з прыхільнікамі Пуціна. Спрабавалі разабрацца, чаму ж усё ж такі яны галасуюць «за», не зважаючы на шматлікія аргумэнты «супраць». Гэта былі людзі з розных сацыяльных груп, рознага ўзросту. Мы адмыслова выбіралі тых, чыя падтрымка Пуціна ня ёсьць вынікам нейкага адміністрацыйнага ўціску.
Ня стану тут падрабязна разьбіраць іх аргумэнты. Скажу толькі, што ёсьць сярод іх абсалютна рацыянальныя, якія праходзяць праверку фактамі і лічбамі (так, усе заўважалі рост узроўню спажываньня, сацыяльных выплатаў), ёсьць такія ж рацыянальныя, якія праверкай пацьвярджаюцца часткова, альбо ўвогуле не пацьвярджаюцца (самы яскравы прыклад – калі адзін з пэнсіянэраў ставіў у заслугу Пуціну вырашэньне праблемы чэргаў у дзіцячыя садкі ў той час, як у гэтых чэргах да гэтага часу стаяць амаль 2 мільёны сем'яў). Аднак я хачу акцэнтаваць увагу на іншым.
Што мы заўважылі: за рэдкім выключэньнем, за рашэньнем галасаваць за Пуціна не стаіць сьляпая вера. Гэтыя людзі ставяцца да Пуціна даволі крытычна, бачаць большасьць хібаў і недахопаў ягонае палітыкі. Так, галасуюць «за», але збольшага гэта галасаваньне авансам і пры адсутнасьці рэальнай альтэрнатывы.
Відавочна, што значная частка гэтых людзей можа зьмяніць свае рашэньне, альбо пачуўшы аргумэнты, якія б былі для іх зразумелыя, альбо пры наяўнасьці альтэрнатыўнага кандыдата. Ня буду тут разважаць на той конт, што адсутнасьць альтэрнатывы ёсьць вынікам жорсткага кантролю за палітычнай сыстэмай – гэта асобная тэма.
Больш важны той факт, што іх можна пераўпэўніць. Але пазбаўляючы гэтых людзей маральнага права галасаваць за Пуціна, апазыцыя ставіць іх па-за межы свайго ўплыву, адсякае ад сябе мінімум палову краіны. І як, скажыце, тады яна зьбіраецца перамагчы, нават калі даб’ецца сумленных выбараў?
Днямі мы рыхтавалі інтэрвію з кандыдатам у прэзыдэнты Міхаілам Прохаравым. Узгадваў ён у тым ліку і сваю працу на «Нарыльскім нікелі». Там ён па першым часе жорстка канфліктаваў з прафсаюзамі і меў сярод працаўнікоў вельмі дрэнную рэпутацыю. Справа даходзіла да галадовак пратэсту. Празь некалькі год сытуацыя кардынальна зьмянілася. Не сказаць, што ўрэшце працаўнікі сталі лічыць яго анёлам, але й страйкамі ўжо не пагражалі. Прохараў назваў сваёй памылкай тое, што першыя два гады ён размаўляў з працаўнікамі на незразумелай ім мове. Яны не маглі зразумець, чаго ён ад іх хоча, чаму, напрыклад, мяняецца прынцып налічэньня заробку, які ставіцца ў залежнасьць не ад інфляцыі, а ад прыбытку прадпрыемства. Прохараў нават спрабаваў арганізаваць для ўсіх (!) працаўнікоў камбінату эканамічную вучобу, каб яны разумелі, чаму на іх заробак уплывае крызіс на сусьветным рынку плаціны, які быў год таму. Не атрымалася.
Што зьмяніў Прохараў? Лёгіку разьвіцьця прадпрыемства ён пачаў тлумачыць розным людзям рознымі словамі: «Для маіх намесьнікаў гэта былі слова «капіталізацыя», «выдаткі», «аб’ем рэалізацыі прадукцыі», а простаму працаўніку мы казалі, што вынікам нашых дзеяньняў будзе зьяўленьне вось такога зручнага працоўнага адзеньня, смачнага харчаваньня, зручнага інвэнтару, тэхнікі бясьпекі, якая гарантуе жыцьцё».
Палітыка – гэта такая справа, дзе таксама трэба з рознымі людзьмі размаўляць па-рознаму. У іх можа быць іншая, адрозная ад вашай, шкала каштоўнасьцяў, рознае разуменьне маралі, рознае стаўленьне да тых ці іншых падзеяў урэшце.
Для кагосьці тэзіс пра тое, што Пуцін вінаваты ў сьмерці дзяцей у Беслане – ужо важкі аргумэнт, каб не галасаваць за яго. А хтосьці, па-першае, зусім ня лічыць, што Пуцін хоць неяк вінаваты ў іх сьмерці, а, па-другое, нават гэтая сьмерць не пераважвае ў яго разуменьні тых дасягненьняў у эканоміцы, якія ёсьць. І любая спроба перавесьці дыскусію з гэтымі людзьмі ў плоскасьць маральнасьці галасаваньня за Пуціна праваліцца. А іншых аргумэнтаў, якія яны, магчыма і успрынялі б, яны ня чуюць.
Тое ж тычыцца і Беларусі. Чаму апазыцыя ніяк ня можа скарыстаць пратэстныя настроі, кшталту апошняга страйку на БАТЭ? Таму што ня можа падтрымаць зь імі размову на адной зь імі мове. Бо працаўнікі – пра тое, што ня могуць пражыць на паўтара мільёна, а апазыцыя – пра расейскую акупацыю. Для іх важна пра ўмовы працы, а апазыцыя зацята спрачаецца пра санкцыі і «чорныя сьпісы». Працаўнікі – пра кошты ў прадуктовых крамах, «прасунутая грамада» – пра адмену сьмяротнага пакараньня і амністыю Кавалёву і Канавалаву.
Ніхто не спрачаецца – і пра гэта трэба гаварыць, але кожнаму аргумэнту свой час і месца. Трэба вучыцца размаўляць з рознымі людзьмі на розных мовах. А то і надалей будзе так: адны і тыя ж людзі будуць называць «Советскую Белоруссию» «Сашкавай Брахнёй» і тут жа галасаваць за яго на выбарах. Ведаю я такіх.