Што зьяўляецца самай папулярнай і гарачай тэмаю прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША? Ядзерная праграма Ірану? Стан нацыянальнай эканомікі? Не. Апошнім часам амэрыканцы найбольш гавораць пра тое, што Міт Ромні, адзін з прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі, зрабіў свайму сабаку.
Міт Ромні ўжо некалькі месяцаў стараецца пераканаць амэрыканцаў, што ягоны досьвед пасьпяховага бізнэсмэна чыніць зь яго ідэальнага кандыдата ў прэзыдэнты ЗША падчас эканамічна-фінансавага крызісу.
Але мільёны амэрыканцаў бачаць яго хутчэй як чалавека, які калісьці даволі жорстка абышоўся са сваім сабакам.
Уся гэтая сабачая гісторыя адбылася ў 1983 годзе, і згаданага сабакі даўно няма сярод жывых.
Тады Міт Ромні выбраўся зь сям’ёю ― жонкай, пяцёркай дзяцей і сабакам Шэймасам ― на вакацыі з Бостану ў Канаду. Сабаку памясьцілі ў клетцы, якая была прымацаваная да даху аўтамашыны.
Падарожжа трывала агулам 12 гадзін, і пакінуты ў клетцы сабака моцна перажываў ды ад гэтага перажываньня некалькі разоў спаражніўся і пабрудзіў машыну. Калі адзін з сыноў зьвярнуў бацьку ўвагу на гэтую акалічнасьць, Ромні спыніўся на найбліжэйшай запраўцы, узяў шлянг і апаласнуў сабаку, а потым ізноў замкнуў яго ў клетцы і працягваў падарожжа.
Пра ўсю гэтую гісторыю напісала газэта «The Boston Globe» у 2007 годзе, калі Ромні ўпершыню паспрабаваў стаць прэзыдэнцкім кандыдатам ад рэспубліканцаў.
Гісторыя ўсплыла яшчэ раз у часе цяперашняй кампаніі, у якой Міт Ромні мае вельмі вялікія шанцы атрымаць пажаданую намінацыю. Але шмат хто з амэрыканцаў вінаваціць яго ў жорсткасьці да сабакі.
«Гэта была гермэтычная клетка, прымацаваная да даху нашай аўтамашыны. У машыне было пяцёра дзяцей. Я падазраю, што сабаку значна лепей было ў гэтай клетцы, чым калі б ён быў у машыне», ― гэтак Міт Ромні тлумачыў сваё паводзіны з 1983 году амэрыканцам у нядаўнім інтэрвію на тэлебачаньні.
Апанэнты Ромні бязьлітасна выкарыстоўваюць гэты інцыдэнт у палітычнай барацьбе супраць яго.
У інтэрнэце зьявіўся сайт пад назвай «Сабакі супраць Ромні».
Цягам некалькіх апошніх тыдняў за выбарчым аўтобусам Ромні па ЗША езьдзяць пратэстоўцы з цацачнымі сабакамі ў клетках на сваіх аўтамашынах. На сустрэчах Ромні з выбарнікамі гэтыя пратэстоўцы паказваюць расьцяжкі з надпісам «Міт ― нікчэмнік».
Ці сабака Шэймас, які ўсё ж застаўся жывы пасьля таго мулкага і страхотнага вакацыйнага падарожжа, прычыніць цяпер палітычную сьмерць свайму гаспадару?

Гэта была гермэтычная клетка, прымацаваная да даху нашай аўтамашыны. У машыне было пяцёра дзяцей. Я падазраю, што сабаку значна лепей было ў гэтай клетцы, чым калі б ён быў у машыне.