Трыюмфам у Нью-Гэмпшыры Ромні замацаваў свой посьпех на першасных выбарах у штаце Аёва тыднем раней, дзе ён зь мінімальным адрывам апярэдзіў свайго кансэрватыўнага суперніка Рыка Сантарума. "Сёньня ўвечары мы стварылі гісторыю", - заявіў Міт Ромні сваім прыхільнікам.
Ромні стаў першым за апошнія 36 гадоў рэспубліканцам, які перамог запар у двух штатах, дзе праводзяцца першыя важныя выбарныя мерапрыемствы прэзыдэнцкай кампаніі.
Падлік галасоў у Нью-Гэмпшыры працягваецца. Вынікі апрацоўкі больш за 80 адсоткаў выбарчых бюлетэняў паказвалі на тое, што Міт Ромні атрымаў 38 адсоткаў галасоў. За ім з 23 адсоткамі ідзе кангрэсмэн з Тэхасу Рон Пол. 17 адсоткаў - у былога губэрнатара Юты і былога амбасадара ЗША ў Кітаі Джона Хантсмэна. Былы сьпікер палаты прадстаўнікоў Нью Гінгрыч і былы сэнатар ад Пэнсыльваніі Рык Санторум набралі па 10 адсоткаў, а губэрнатар Тэхасу Рык Пэры - 5 працэнтаў галасоў.
Невялікі штат Нью-Гэмпшыр на паўночным усходзе ЗША з 1952 году зьяўляецца месцам адкрыцьця агульнанацыянальнай сэрыі праймэрыз, якія зьяўляюцца часткай працэсу намінацыі адзінага партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты. На жнівеньскі зьезд Рэспубліканскай партыі, які абвяшчае кандыдата, ад Нью-Гэмпшыра будзе накіравана ўсяго 12 дэлегатаў, галасы якіх разьмяркуюцца прапарцыйна вынікам прамога народнага галасаваньня ў гэтым штаце. Тым ня менш, праймэрыз у Нью-Гэмпшыры разглядаюцца як найважнейшае выпрабаваньне для кандыдатаў, паколькі для гэтага штату характэрны высокі адсотак незалежных выбаршчыкаў, заваёва галасоў якіх адыгрывае ключавую ролю на прэзыдэнцкіх выбарах. У параўнаньні зь першымі кокусамі (партыйнымі сходамі) у штаце Аёва, якія адбыліся 3 студзеня, праймэрыз у Нью-Гэмпшыры лічацца больш рэпрэзэнтатыўнымі, паколькі да галасаваньня дапушчаныя ня толькі партыйныя актывісты, але і ўвесь рэспубліканскі электарат.