Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Чарнавусу прысудзілі 70 тысяч за самаўпраўства


Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус

Баранавіцкі суд прызнаў дзеяча ўкраінскай грамады Міколу Чарнавуса вінаватым у самаўпраўстве. Актывісту прысудзілі 70 тысяч штрафу.

Самаўпраўства ў дзеяньнях Чарнавуса ўгледзелі ў тым, што ён называе сябе старшынёй баранавіцкага грамадзкага аб’яднаньня ўкраінцаў «Кабзар». Гэтая арганізацыя ня мае рэгістрацыі, але Чарнавус вёў перапіску зь мясцовымі ўладамі, называючыся кіраўніком аб’яднаньня.

Мікола Чарнавус кажа, што ня згодны з рашэньнем суду. Ён кажа, што ўлады мэтанакіравана не даюць аб’яднаньню памяшканьня для юрыдычнага адрасу, каб не рэгістраваць гэтую арганізацыю. Таму, кажа Чарнавус, яму і даводзіцца быць старшынёй незарэгістраванай арганізацыі.

«Я буду абскарджваць гэтае рашэньне, бо я зь ім ня згодны. Я ня бачу тут ніякага самаўпраўства, бо нам жа ж не даюць зарэгістравацца. Ужо і берасьцейскі консул Іван Баранчык напісаў намесьніку старшыні аблвыканкаму Леаніду Цупрыку. Консул выказвае незадаволенасьць, што ў Баранавічах не рэгіструюць „Кабзар“. Ён просіць Цупрыка разабрацца ў гэтай сытуацыі. Я не спадзяюся, што ён зможа вырашыць пытаньне з выдзяленьнем нам памяшканьня. Тым ня меней мы будзем гэтага дабівацца», — кажа Мікола Чарнавус.

Актывісты грамадзкага аб’яднаньня ўкраінцаў «Кабзар» у Баранавічах дабіваюцца рэгістрацыі ўжо год. Праблема застаецца на мёртвай кропцы, бо няма памяшканьня для юрыдычнага адрасу.
Даведка «Свабоды»:

Паводле перапісу 2009 году ў Баранавічах, насельніцтва якіх складае каля 170 тысяч чалавек, украінцамі сябе вызнаюць больш за 2,5 тысячы чалавек (1,6% насельніцтва гораду).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG