Урад Беларусі назваў першую скаргу сваякоў Кавалёва ў камітэт ААН непрымальнай, бо, маўляў, ня вычарпаныя яшчэ ўсе ўнутраныя сродкі абароны, паведамляе БелаПАН.
Урад, у прыватнасьці, інфармуе камітэт ААН, што Кавалёў падаў у Вярхоўны суд Беларусі скаргу ў парадку нагляду на судовы прысуд, а таксама прадставіў на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэньне аб памілаваньні. Такім чынам, адзначаецца ў лісьце ўраду, Кавалёў ня вычарпаў усе ўнутраныя сродкі прававой абароны, перш чым зьвярнуцца ў камітэт ААН.
Як паведаміў юрыст Раман Кісьляк, у адпаведнасьці з працэдурай разгляду скаргаў у Камітэце ААН па правах чалавека 9 лютага сваячкі асуджанага накіравалі туды свае пярэчаньні з гэтай нагоды.
Паводле спадара Кісьляка, у новым дакумэнце жанчыны заяўляюць, што ні прашэньне аб памілаваньні на імя прэзыдэнта, ні наглядная скарга ў Вярхоўны суд ня ёсьць унутранымі сродкамі прававой абароны, якія ў абавязковым парадку неабходна прайсьці да звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека.
«І, галоўнае, асуджаны на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі даведаецца пра тое, што яму адмоўлена ў задавальненьні скаргі ў парадку нагляду і просьбы аб памілаваньні за некалькі хвілін да выкананьня прысуду. Таму бессэнсоўна чакаць разгляду гэтых прашэньняў. Бо пасьпець за гэтыя некалькі хвілін зьвярнуцца ў камітэт і зарэгістраваць скаргу немагчыма», — пішуць, са слоў Кісьляка, у сваім камэнтары жанчыны.
30 лістапада 2011 году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызьме і прысудзіў яго да сьмяротнага пакараньня. 7 сьнежня асуджаны падаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Маці і сястра Кавалёва накіравалі ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу аб парушэньні права на жыцьцё. Скарга была афіцыйна зарэгістраваная ў камітэце ААН 15 сьнежня. У адпаведнасьці з працэдурнымі правіламі Камітэт ААН па правах чалавека зьвярнуўся з просьбай да дзяржавы не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд Кавалёву, пакуль скарга ня будзе разгледжаная па сутнасьці.
Дзьмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме па гэтай крымінальнай справе, прашэньне аб памілаваньні падаваць адмовіўся. Пра гэта паведаміў 27 студзеня журналістам генпракурор Беларусі Аляксандар Канюк.

І, галоўнае, асуджаны на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі даведаецца пра тое, што яму адмоўлена ў задавальненьні скаргі ў парадку нагляду і просьбы аб памілаваньні за некалькі хвілін да выкананьня прысуду.