Леанід Дубаносаў — сябра суполкі незалежнага прафсаюзу, але заявы аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюзу раней не падаваў. Цяпер жа ён вырашыў выйсьці з ФПБ на знак пратэсту супраць ціску начальства. Спадар Дубаносаў распавёў, што да гэтага кроку яго схілілі прыдзіркі адміністрацыі. Так, нядаўна яго пазбавілі 25 працэнтаў прэміі — нібыта за парушэньне нормаў аховы працы. Спадара Дубаносава абурыла, што начальнік ніяк не патлумачыў прычыны:
«Я ў яго пытаюся: а на якой падставе, за што... Я разумею, мне не шкада, бярыце гэтыя падачкі... А ён мне проста ў вочы кажа: маўляў, я табе адарву талён, а ты потым ідзі па працоўных спрэчках і дабівайся. Маўляў, гэта твае праблемы», — кажа Леанід Дубаносаў.
Спадар Дубаносаў кажа, што гэта стала апошняй кропляй, і ён напісаў заяву аб выхадзе з ФПБ. Ён таксама адзначае, што ўзаемаадносіны з начальствам схіляюць да выхаду з афіцыйнага прафсаюзу і іншых працоўных.
Гэтую інфармацыю пацьвердзіў карэспандэнту «Свабоды» бурыльшчык Вячаслаў Аліеў, які 28 гадоў працуе на прадпрыемстве «Граніт». У самога спадара Аліева здарыўся інцыдэнт з начальнікам кар’еру:
«Я стаяў перад начальнікам там, рукі трымаў ззаду, начальнік кар’еру падышоў і ўдарыў мяне па руках. Карацей, сказаў, рукі трымаць па швах, а так, ззаду, маўляў, рукі буду трымаць у іншым месцы», — распавёў Вячаслаў Аліеў.
Спадар Аліеў кажа, што хамскія адносіны начальства і змушаюць яго выйсьці з афіцыйнага прафсаюзу:
«Еду ў прафкам, падаю заяву аб выхадзе, дый усё...»
Вячаслаў Аліеў распавёў, што ён ведае прынамсі пра трох працоўных, якія таксама зьбіраюцца выходзіць з прафсаюзу ФПБ.
Рабочыя кажуць, што многія працоўныя на «Граніце» — сябры адразу двух прафсаюзаў: афіцыйнага і незалежнага.
Пры канцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць памеру заробкаў, пагардлівага стаўленьня з боку адміністрацыі і бязьдзеяньня афіцыйнага прафсаюзу.

рукі трымаць па швах, а так, ззаду, маўляў, рукі буду трымаць у іншым месцы ...