Сырыйскія войскі сёньня пяты дзень запар працягваюць артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы жылых кварталаў гораду Хомс — асноўнага пункту супраціву паўстанцаў. Базаваны ў Лёндане сырыйскі Цэнтар у пытаньнях правоў чалавека паведамляе пра «дзясяткі ахвяраў».
Сырыйскія ўлады раней заяўлялі, што будуць працягваць апэрацыю да часу, пакуль «не адновяць у Хомсе парадку».
Новыя акты гвалту ў адносінах да цывільнага жыхарства разгортваюцца на фоне ўсё мацнейшай міжнароднай ізаляцыі рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Напярэдадні пяць эўрапейскіх краінаў і шэсьць дзяржаваў рэгіёну Пэрсыдзкай затокі адклікалі сваіх паслоў з Дамаску.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, які спаткаўся з Асадам у Дамаску ў аўторак, сказаў сёньня, што сырыйскі прэзыдэнт гатовы да дыялёгу, і заклікаў апазыцыю пачаць перамовы з уладамі. Тым часам турэцкі ўрад заявіў у сераду аб плянах «як мага хутчэй» правесьці міжнародную канфэрэнцыю ў пытаньнях Сырыі.