Беларускія грамадзяне па-ранейшаму застаюцца ў Сырыі. Пра гэта сказаў сёньня прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных, адказваючы на пытаньне «Свабоды»:
«Ніякай ажыятажнай сытуацыі вакол беларускіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў Сырыі, мы ня бачым. Амбасада Беларусі ў Дамаску працуе ў штатным рэжыме».
Першы сакратар амбасады Беларусі ў Сырыі Аляксей Барбук у размове са «Свабодай» адзначыў, што гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасьці:
«У нас пражывае тут каля 200 грамадзян Беларусі. Хто яны? Як правіла, гэта жанчыны і іх дзеці. А іх мужы — гэта сырыйцы, якія раней вучыліся ў нашай краіне. Гэта так званыя зьмяшаныя сем’і.
Але трэба ведаць яшчэ адну дэталь — насамрэч нашы грамадзяне ня маюць абавязку паведамляць амбасадзе пра тое, што яны выяжджаюць з Сырыі».
Амбасадар Сырыі ў Беларусі Фарук Таха тыдзень таму пакінуў Менск. Ён ачольваў дыпмісію з моманту яе адкрыцьця напрыканцы 2007 году. І ад’езд яго на радзіму стаў плянавым.
У сірыйскай амбасадзе мне сказалі, што ня ведаюць пра факты вяртаньня беларускіх грамадзянаў з Сырыі. А што да таваразвароту, то ён цяпер ня можа павялічвацца з аб’ектыўнай прычыны, лічаць у амбасадзе:
«У любой краіне, дзе адбываецца нешта надзвычайнае, гэта ўплывае на гандлёвыя і камэрцыйныя адносіны зь іншымі краінамі. Гэта — адназначна».
Падзяляюць гэтае выказваньне і беларускія дыпляматы, якія працуюць у Сырыі. Яны кажуць, што зь Беларусі экспартуюць найперш грузавыя аўтамабілі, трактары, цягачы, малочныя прадукты. У зваротным напрамку вязуць пераважна фасфаты. Абмен таварамі і цяпер працягваецца, але інтэнсіўнасьць яго зьмяншаецца.
У амбасадзе Сырыі кажуць, што студэнтаў зь іхнай краіны ў Беларусі цяпер зусім мала. А сырыйскую дыяспару складаюць перавжна людзі сталага ўзросту:
«Гэта тыя людзі, якія ўжо моцна зьвязаныя зь Беларусьсю. Гэта тое, што называецца міжнацыянальнымі сем’ямі. Яны ўжо даўно жывуць у Беларусі, займаюцца нейкім бізнэсам. Для іх Беларусь ужо другая радзіма. Тут — цішыня, спакойна».
Сытуацыя ў Сырыі стала прадметам заклапочанасьці з боку міжнароднай супольнасьці. Рада бясьпекі ААН рыхтуе спэцыяльную рэзалюцыю. З гэтай нагоды Расея ўжо афіцыйна заявіла, што не падтрымае той праект рэзалюцыі, які ўносяць Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, які сочыць за падзеямі ў Сырыі, так прагназуе паводзіны ў гэтай справе афіцыйнага Менску:
«Сёлета падчас візыту міністра Мартынава ў Маскву было падпісана чарговае пагадненьне паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі дзьвюх краін аб каардынацыі зьнешняй палітыкі на міжнароднай арэне. Што да Сырыі, то беларускі бок ніякай асобнай пазыцыі, якая б адрозьнівалася ад расейскай, не займае. І таму прыхільнікам санкцыяў і праціўнікам рэжыму Башара Асада ў ААН нельга спадзявацца на голас Беларусі ў сваю падтрымку».

У нас пражывае тут каля 200 грамадзян Беларусі. Хто яны? Як правіла, гэта жанчыны і іх дзеці.

Для іх Беларусь ужо другая радзіма. Тут — цішыня, спакойна.