Паводле праваабаронцаў, сёньня ў Хомсе ў сутыкненьнях з урадавымі сіламі былі забітыя ня менш за 15 мірных жыхароў.
Сёньня амбасадараў адклікалі шэсьць краінаў Рады краінаў Пэрсыдзкай затокі, а таксама Францыя, Італія і Гішпанія. Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія ўчынілі аналягічны крок напярэдадні.
Тым часам у Дамаску сёньня стартавалі перамовы паміж прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам і міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым. Як паведамляе сырыйскае агенцтва «САНА», Лаўроў заявіў, што Расея зацікаўленая ў тым, каб сырыйскі народ жыў у міры і гармоніі.
Чакаецца, што падчас візыту Лаўрова ў Сырыю ён паспрабуе пераканаць сырыйскага прэзыдэнта ў неабходнасьці правядзеньня палітычных рэформаў і дыялёгу з апазыцыяй.
Сёньня ж прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган абвясьціў аб падрыхтоўцы яго урадам новых мірных ініцыятыў па ўрэгуляваньні крызысу ў Сырыі.
У суботу Расея і Кітай заблякавалі ў Радзе Бясьпекі ААН прыняцьце рэзалюцыі, падтрыманай краінамі Арабскай лігі і Захаду, якая заклікала прэзыдэнта Сырыі Башара Асада падаць у адстаўку.