Управа Партыі БНФ выказвае «асаблівую заклапочанасьць плянамі» перадаць Кітаю 80 квадратных кілямэтраў сельскагаспадарчай і рэкрэацыйнай тэрыторыі ў Менскім і Смалявіцкім раёнах, каб пабудаваць там індустрыяльны парк.
Аўтары заявы адзначаюць, што гэта робіцца «без правядзеньня шырокага грамадзкага абмеркаваньня на прадмет высьвятленьня, якія менавіта вытворчасьці будуць там разьмешчаныя і якім чынам яны змогуць уплываць на экалягічнае становішча ў рэгіёне».
«Мы падтрымліваем справядлівае патрабаваньне чальцоў каапэратыву „Рэчанька“ аб правядзеньні адкрытых грамадзкіх слуханьняў па пытаньні стварэньня кітайскага індустрыяльнага парку ў Менскай вобласьці і заклікаем іншых грамадзянаў, чые маёмасныя ды іншыя інтарэсы могуць непасрэдна пацярпець у выніку рэалізацыі названых плянаў, падтрымаць гэтае патрабаваньне», — напісана ў звароце.
Аўтары дакумэнту таксама выступаюць супраць зьнішчэньня менскага парку імя 40-годзьдзя Кастрычніка дзеля пабудовы на яго месцы кітайскага гатэлю «Пэкін».