Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FEMEN: «Раб не гуляе ў хакей»


Сёння ў Цурыху перад будынкам Міжнароднай фэдэрацыі хакею топлес-актывісткі FEMEN згулялі ў беларускі хакей у зэкаўскіх робах. Вачам хакейных босаў паўсталі плякаты з надпісамі «Раб не гуляе ў хакей», «Не заахвочвайце дыктатуры!», «Лукашэнка, згуляем ў Гаазе?», «Адбярэце чэмпіянат у дыктатара!».

Жаночы рух FEMEN патрабуе ад Міжнароднай фэдэрацыі хакею адвярнуцца ад «апошняга дыктатара Эўропы» і адмовіцца ад правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі-2014 у Беларусі.

Актывісткі FEMEN нагадалі федэрацыі, што «ў Беларусі пануе дыктатура, якая зьняважыла ўласную канстытуцыю, фундамэнтальныя правы чалавека, якая катаваньнямі і крывёю здушвае любое іншадумства». У такіх умовах, лічаць актывісткі, чэмпіянат па хакеі-2014 будзе «як у люстэрку падобны да нацысцкай Алімпіяды 1936 году».

Фэдэрацыя хакею, паводле FEMEN, «не павінна аказацца суўдзельнікам злачынстваў супраць чалавецтва».






















Летась, пасьля антылукашэнкаўскай акцыі ў Менску, актывісткі Фэмэн паабяцалі, што не пакінуць беларускай тэмы і паабяцалі супрацьдзейнічаць хакейнаму чэмпіянату ў Беларусі.

Раней за перанос чэмпіянату ў іншую краіну выступілі Кангрэс ЗША, амэрыканскі сэнатар-дэмакрат Дык Дэрбін, кіраўніцтва Эўразьвязу і Эўрапарлямэнту, сусьветна вядомы славацкі хакеіст Пэтэр Шцястны, былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавел, драматург Том Стопард ды іншыя вядомыя палітыкі, спартоўцы ды дзеячы культуры. У студзені прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль заявіў, што хакейная арганізацыя знаходзіцца ў баку ад палітычных дыскусій, і рашэньне, прынятае на пасяджэнні Рады і на Кангрэсе Фэдэрацыі, пераглядацца ня будзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG