Мэт’ю Чарлз, выкладчык Унівэрсытэту Борнмут у паўднёвай Англіі, піша на інфармацыйным інтэрнэт-рэсурсе euobserver.com, што ні Брусэль, ні Інтэрпол не тлумачаць прычыны, дзеля якой неўязному ў Эўразьвяз міністру ўнутраных справаў Беларусі Анатолю Куляшову дазволілі паездку на канфэрэнцыю Інтэрполу ў Ліёне на мінулым тыдні.
У прыватнасьці, Мэт’ю Чарлз сьцьвярджае:
«Магчыма, што ў тэхнічным сэнсе санкцыі не былі парушаныя. Афіцыйны дзёньнік Эўразьвязу кажа, што візавая забарона „не датычыць выпадкаў, у якіх дзяржава-сябар ЭЗ зьвязаная абавязаньнямі міжнароднага права, а менавіта... калі яна зьяўляецца краінай-гаспадаром міжнароднай міждзяржаўнай канфэрэнцыі“. Інакш кажучы, удзел у канфэрэнцыі Інтэрполу даваў права Куляшову на свабодны ўезд. Але чаму запрашэньні ад міждзяржаўных органаў выключаныя з-пад санкцый ЭЗ? Магчыма, што і няблага, калі прадстаўнікі беларускага рэжыму паедуць на канфэрэнцыю пра тое, як, скажам, лавіць пэдафілаў. А што, калі сустрэча была пра тое, як лавіць інтэрнэтных злачынцаў? Што, калі Куляшоў у Ліёне набіраўся новых ідэяў, як граміць апазыцыйныя сайты? Нам нельга гэтага ўведаць, бо Інтэрпол, як ні дзіўна, адмаўляецца сказаць, пра што была тая канфэрэнцыя.
Калі глянуць на тое, што адбываецца ў Беларусі, дык напрошваецца пытаньне: чаму міжнародныя арганізацыі наогул працягваюць кантакты з гэтай краінай? Зразумела, што мэтай санкцый ЭЗ зьяўляецца ізаляцыя рэжыму. Але калі агаворка ў санкцыях ЭЗ дазваляе міністрам гэтага рэжыму ўдзельнічаць у міжнародных сустрэчах, як быццам нічога ня здарылася, дык можна заключыць, што візавая забарона зьяўляецца ня толькі дарэмным захадам, але і несумленным».
Сайт euobserver.com паведамляе, што Мэт’ю Чарлз працуе над дакумэнтальным фільмам пра Беларусь і Лукашэнку пад назвай «Апошні дыктатар Эўропы».

Калі агаворка ў санкцыях ЭЗ дазваляе міністрам рэжыму ўдзельнічаць у міжнародных сустрэчах, дык візавая забарона зьяўляецца дарэмным захадам.