Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як павялічацца выплаты пры нараджэньні дзяцей у 2025 годзе


Пра гэта паведамляе Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) у сваім тэлеграм-канале.

Фонд распавёў, як павялічацца выплаты з 1 студзеня наступнага году.

Пры нараджэньні першага дзіцяці будуць выплачваць аднаразовую дапамогу ў памеры 4378 рублёў.

Жанчынам, якія стануць на ўлік па цяжарнасьці да 12-тыднёвага тэрміну, будуць выплачваць аднаразовую дапамогу ў памеры 437,8 рубля.

Жанчынам, якія працуюць, таксама будзе выплачваецца дапамога па цяжарнасьці і родах, сярэднім памерам амаль 5,5 тысячы руб.

«Аднак зьвяртаем увагу, у кожнай гэты памер будзе свой», — адзначае ФСАН.

Агулам гэтыя выплаты складуць 10315 рублёў.

Памер аднаразовай дапамогі, якая будзе выплачвацца пры нараджэньні другога і наступных дзяцей, складзе 6129,2 рубля.

Разам з дапамогай жанчынам, якія ва ўстаноўлены тэрмін стаў на ўлік па цяжарнасьці, і дапамогай працуючым жанчынам па цяжарнасьці і родах, выплаты складуць 12067 рублёў.

Пры нараджэньні трэцяга і наступных дзяцей таксама прадугледжаны сямейны капітал.

Цяпер ён складае каля 31,5 тысячы рублёў, з 1 студзеня павялічыцца.

Новы памер сямейнага капіталу будзе абнародаваны на сайце Міністэрства працы да 31 студзеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG