Прашэньне 20 лістапада «пагрозамі і катаваньнямі выбілі з Андрэя», заявіла ягоная жонка Ірына Халіп.
ПОЎНЫ ТЭКСТ ЗАЯВЫ ІРЫНЫ ХАЛІП
24 студзеня ў калёніі «Віцьба-3» з Саньнікавым сустрэліся жонка Ірына Халіп і ягоная маці.
Халіп паведаміла, што Саньнікаў «выглядае вельмі дрэнна, нібыта адсядзеў 10 год у сталінскіх лягерах».
Ірына кажа, што ў іх не было магчымасьці пагаварыць пра ўмовы ўтрыманьня, бо ўвесь час за спатканьнем сачыў прадстаўнік адміністрацыі калёніі.
У часе спатканьня Халіп напісала на паперцы пытаньне, ці былі пагрозы сям’і. Саньнікаў кіўнуў галавой.
Паводле Халіп, Саньнікаў прыклаў да шкла паперку, на якой было напісана: стаіць пытанье пра выратаваньне майго жыцьця.
Ірына Халіп адзначыла, што Саньнікаў ня каяўся ў сваіх учынках у гэтым прашэньні. Гэта была прозьба аб вызваленьні, "якую, я падкрэсьліваю, зь яго выбілі".
Яна перакананая, што ўлады хочуць фізычна зьнічшыць Андрэя Саньнікава, Міколу Статкевіча і Зьмітра Бандарэнку.
Халіп кажа, што яна не разумее, чаму Аляксандар Лукашэнка не распавёў пра ліст Саньнікава на гадавой прэсавай канфэрэнцыі ў сьнежні 2011-га.
На прэс-канфэрэнцыі 23 сьнежня Аляксандру Лукашэнку задалі пытаньне: чаму ён не падпісвае ўказы аб памілаваньні Саньнікава, Статкевіча і Бандарэнкі? «Я магу памілаваць чалавека таго, хто да мяне зьвернецца за памілаваньнем. Ня звернуцца — будуць сядзець у турме!» — адказаў Лукашэнка.
«Гэта са словаў Халіп. Хто ж ведае — напісаў ці не напісаў? Так што нічым ня можам вам дапамагчы».
«Мы памілаваньнем не займаемся. Займаецца гэтым камісія па памілаваньні пры адміністрацыі прэзыдэнта. Такія дакумэнты да нас у дэпартамэнт не прыходзяць».
Пазьней дзяжурны па прозьвішчы Ярыга заявіў: «Хто б мог гэта пракамэнтаваць? Дакладна ня я. Прыяжджайце, калі ласка, на прыём, у нас прыёмныя дні аўторак і пятніца з 10 да 13 гадзіны. Праз тэлефон камэнтароў не даем. Да начальніка таксама званіць ня трэба, бо ў нас няма такой формы кантактаваньняў, як тэлефонная размова. Альбо ў пісьмовым выглядзе, альбо прыяжджаеце на прыём і асабіста размаўляеце».
«Пад ціскам такое магло адбыцца. Маглі быць пагрозы на адрас сям’і. Чым менш прафэсіяналізму ў супрацоўнікаў спэцслужбаў, тым больш брутальнымі ў сваіх мэтадах яны становяцца. З Саньнікавым маглі паступіць хітра — стварыць яму праблемы сярод вязьняў. Скажам, арганізаваць правакацыю ці пусьціць якую чутку... Адным словам, зрабіць так, каб у самой супольнасьці вязьняў чалавек апынуўся па-за законам. А калі тэрмін у чалавека 5 год, то ў такіх умовах будзе вельмі цяжка выжыць і захаваць чалавечае аблічча».
«Кожны чалавек застаецца чалавекам. Гэта праява таго, што ёсьць у чалавеку. Ня ўсе могуць жорстка вытрымаць свой шлях да канца. І калі нехта хоча сказаць нешта дрэннае, то я хачу адразу засьцерагчы кожнага, што ня дай Бог апынуцца яму ў той сытуацыі, у якой апынуўся Саньнікаў. Трэба разумець гэтую сытуацыю і ставіцца да яе як ёсьць. І разумець,што вельмі мала людзей могуць выстаяць без праявы нейкіх сваіх асабістых чалавечых якасьцяў».
«У «фэйсбуку» мы разам з Настай Палажанкай пачалі акцыю – папрасілі карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць сям’ю Андрэя і Ірыны. Бо ёсьць такія падзеі, не рэагаваць на якія – нельга. Тут так: або мы пралукашэнкаўскія людзі "чаркі і скваркі", або беларусы, якія ганарацца сваёй краінай і разумеюць, што так, як ёсьць, працягвацца ня можа, што нам патрэбныя перамены, разьвіцьцё. Гэта ня проста акцыя салідарнасьці, гэта дэманстрацыя: намі нельга маніпуляваць, мы – разам».
Прэсавы сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч на просьбу пракамэнтаваць заяву Ірыны Халіп пра пагрозы жыцьцю яе мужа, вязьня калёніі «Віцьба-3» Андрэя Саньнікава, паведаміў «Свабодзе», што ён з гэтай заявай яшчэ не знаёмы, бо сёньня знаходзіцца не на сваім непасрэдным працоўным месцы, а на вучобе. «Калі ёсьць нейкая праблемная сытуацыя, то для яе вырашэньня ёсьць адмысловыя працэдуры. Хай піша адмысловую заяву ці скаргу, і яе будуць разглядаць. Адносна таго, што Саньнікаў напісаў прашэньне аб памілаваньні, таксама нічога пракамэнтаваць не магу».
«Я думаю, калі такое адбылося, то страшна падумаць, што можа адбывацца ў калёніі з Саньнікавым. Мы гэта зможам уведаць, калі Саньнікаў сустрэнецца з адвакатам бязь сьведак. Але добра, што яму ўжо дазволілі сустрэцца з роднымі. Калі такія сустрэчы пачалі адбывацца, то, спадзяюся, ён хутка выйдзе на волю. І вось толькі тады мы зможам уведаць усю праўду».
«Калі ён напісаў на памілаваньне, то я ўяўляю, праз што яму давялося прайсьці. Павага да Саньнікава была і яшчэ больш вырасла. Я ўяўляю, што давялося перажыць яго сям’і, маці, Ірыне Халіп. Гэта страшна. Рэжым проста не спыняе зьдзекаў зь сям’і Саньнікава. Мне цяжка ўявіць, што прайшоў Андрэй. Відаць, насамрэч яго жыцьцё было ў небясьпецы і ён перажываў за родных і блізкіх. Страшна, што гэты рэжым не спыняецца ні перад чым. Трэба нешта рабіць і падымаць міжнародную супольнасьць, каб на гэта адрэагавалі менавіта цяпер».
«У мяне свой погляд на гэта. Ну, зноў жа, у чалавека ўзрост, сям’я, здароўе падарвана. Таму яму відней, як лепш рабіць. Але я лічу, што гэтага ня трэба было рабіць, трэба было пакутаваць па-чэснаму. Без сумневу, гэта вельмі моцна падарве яго палітычныя пазыцыі. Гэта тое, чаго і дамагаўся Лукашэнка: зьнішчыць яго як палітыка. У прынцыпе, ён атрымаў тое, што хацеў».
«У любым выпадку я ня буду асуджаць. Магчыма, ён прыняў правільнае рашэньне, бо нейкімі законнымі сродкамі змагацца ў нашых умовах з Лукашэнкам, відаць, ня мае сэнсу. А жыцьцё і здароўе важнейшыя. Магчыма, пры такім разьвіцьці сытуацыі прашэньне было б ня горшым варыянтам».
«Лукашэнка казаў, маўляў, хай пішуць памілаваньне, я буду разглядаць. Аказваецца, чалавек даўно напісаў. Атрымліваецца, Лукашэнка ілжэ. Саньнікава хочуць зьнішчыць маральна і фізычна, бо ён — гэта патэнцыйны канкурэнт Лукашэнкі».
«Для мяне Саньнікаў усё адно застаецца палітыкам. Я сам прашоў праз такое — не па сваёй волі пісаў прашэньне. Гэта ўсяго толькі паперка. Думаю, што ён застаецца такі, як і быў. І за ягонае вызваленьне варта змагацца».
«Саньнікаў як быў для мяне годным і мужным чалавекам, так і застаўся. Спадзяюся, што ён хутка будзе дома са сваімі роднымі. Саньнікаву цяпер важна ведаць, што мы як былі зь ім, так і застаемся, мы падтрымліваем яго».
«Рэжым мае за мэту ня толькі прынізіць сваіх галоўных супернікаў, але і магчыма зьнічшчыць іх фізычна. Саньнікаў, напэўна, вораг № 1. Але калі ня дойдзе да суду людзкога, то на Божым будзе ўсім».
«Па-першае, я рады, што Андрэй Саньнікаў будзе на волі, а не ў турме. Па-другое, паколькі Андрэй быў маім хаўрусьнікам на выбарах, я не хацеў бы нашкодзіць яму сваім камэнтаром. Калі я спаткаюся зь ім, перамоўлюся, тады і буду гэта камэнтаваць».
«Мая думка такая: ня трэба было яму ўвязвацца ў прэзыдэнцкую гонку, калі ён зрабіў такое. Значыць ён чалавек без стрыжня. Больш нічога дадаць не магу».
«Думаю, што прашэньне – толькі адзін фактар ва ўсёй гэтай справе. Асноўны фактар – фізычны і псыхічны стан Андрэя Саньнікава. Калі ён будзе канчаткова зламаны (вельмі хочацца верыць, што гэтага не адбудзецца), то, зразумела, яго выпусьцяць. Я не лічу, што мэтай Лукашэнкі зьяўляецца забіць гэтых палітыкаў. Забіць у турме мэханізмаў колькі заўгодна, каб пасьля патлумачыць, што ён сам памёр. Але, я думаю, што ня ў гэтым мэта. Мэта – зламаць фізычна і маральна. Калі ня ўдасца зламаць фізычна і псыхічна, то вызваленьне можа наступіць толькі у выпадку нейкіх вельмі сур'ёзных палітычных прычын, напрыклад, пад вельмі сур'ёзныя заходнія крэдыты. Проста так я ня думаю, што іх будуць вызваляць».
«Я сам прайшоў турму КДБ. Я ведаю, які быў нечалавечы ціск там. Я бачыў рэакцыю Ірыны Халіп сёньня. Тое, што адбываецца сёньня — гэта нават горш катаваньняў у турме КДБ. Зараз адбываецца ціхае павольнае забойства людзей. Улада не абмяжоўвае сябе ў сродках».
«Я пакуль не магу гэта камэнтаваць. Для мяне такая інфармацыя вельмі нечаканая. Я нават не магу ўявіць, як ціснулі на Андрэя Саньнікава, каб ён падпісаў прашэньне».
«Гэта ўсё вельмі страшна. Я ведаю Андрэя. І калі зь яго выбілі прашэньне, я не ўяўляю, што зь ім маглі рабіць. Недарэмна яго так доўга трымалі без сустрэчаў з адвакатам. Самае страшнае, што яго зараз могуць і ня выпусьціць, бо тады ён распавядзе, што зь ім рабілі. Гэта жахлівая „вілка“. І адразу пачынаеш думаць, што адбываецца зь іншымі палітвязьнямі».
***
Пры канцы мінулага тыдня Саньнікава з памяшканьня камэрнага тыпу перавялі ў сёмы атрад калёніі. Цяпер ён можа хадзіць на прагулкі на сьвежае паветра і кантактаваць зь іншымі палітзьняволенымі.
14 траўня 2011 году суд Партызанскага раёну Менску прысудзіў Андрэю Саньнікаву пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году.
Ад ліпеня Саньнікаў адбываў пакараньне ў калёніі ў Наваполацку, аднак праз два месяцы яго без тлумачэньняў перавялі ў бабруйскую калёнію № 2. У лістападзе палітвязьня этапавалі ў «Віцьбу-3».

Супрацоўнікі прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі:
«Гэта са словаў Халіп. Хто ж ведае — напісаў ці не напісаў? Так што нічым ня можам вам дапамагчы».
Прадстаўнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС:
«Мы памілаваньнем не займаемся. Займаецца гэтым камісія па памілаваньні пры адміністрацыі прэзыдэнта. Такія дакумэнты да нас у дэпартамэнт не прыходзяць».
Пазьней дзяжурны па прозьвішчы Ярыга заявіў: «Хто б мог гэта пракамэнтаваць? Дакладна ня я. Прыяжджайце, калі ласка, на прыём, у нас прыёмныя дні аўторак і пятніца з 10 да 13 гадзіны. Праз тэлефон камэнтароў не даем. Да начальніка таксама званіць ня трэба, бо ў нас няма такой формы кантактаваньняў, як тэлефонная размова. Альбо ў пісьмовым выглядзе, альбо прыяжджаеце на прыём і асабіста размаўляеце».
Алесь Кіркевіч, былы палітвязень:
«Пад ціскам такое магло адбыцца. Маглі быць пагрозы на адрас сям’і. Чым менш прафэсіяналізму ў супрацоўнікаў спэцслужбаў, тым больш брутальнымі ў сваіх мэтадах яны становяцца. З Саньнікавым маглі паступіць хітра — стварыць яму праблемы сярод вязьняў. Скажам, арганізаваць правакацыю ці пусьціць якую чутку... Адным словам, зрабіць так, каб у самой супольнасьці вязьняў чалавек апынуўся па-за законам. А калі тэрмін у чалавека 5 год, то ў такіх умовах будзе вельмі цяжка выжыць і захаваць чалавечае аблічча».
Былы палітвязень Аляксандар Казулін:
«Кожны чалавек застаецца чалавекам. Гэта праява таго, што ёсьць у чалавеку. Ня ўсе могуць жорстка вытрымаць свой шлях да канца. І калі нехта хоча сказаць нешта дрэннае, то я хачу адразу засьцерагчы кожнага, што ня дай Бог апынуцца яму ў той сытуацыі, у якой апынуўся Саньнікаў. Трэба разумець гэтую сытуацыю і ставіцца да яе як ёсьць. І разумець,што вельмі мала людзей могуць выстаяць без праявы нейкіх сваіх асабістых чалавечых якасьцяў».
Камэнтар Андрэя Дзьмітрыева, распаўсюджаны прэсавай службай кампаніі «Гавары праўду»:
«У «фэйсбуку» мы разам з Настай Палажанкай пачалі акцыю – папрасілі карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць сям’ю Андрэя і Ірыны. Бо ёсьць такія падзеі, не рэагаваць на якія – нельга. Тут так: або мы пралукашэнкаўскія людзі "чаркі і скваркі", або беларусы, якія ганарацца сваёй краінай і разумеюць, што так, як ёсьць, працягвацца ня можа, што нам патрэбныя перамены, разьвіцьцё. Гэта ня проста акцыя салідарнасьці, гэта дэманстрацыя: намі нельга маніпуляваць, мы – разам».
Прэсавы сакратар МУС: «Хай Ірына Халіп зьвяртаецца са скаргай, яна будзе разгледжаная»
Прэсавы сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч на просьбу пракамэнтаваць заяву Ірыны Халіп пра пагрозы жыцьцю яе мужа, вязьня калёніі «Віцьба-3» Андрэя Саньнікава, паведаміў «Свабодзе», што ён з гэтай заявай яшчэ не знаёмы, бо сёньня знаходзіцца не на сваім непасрэдным працоўным месцы, а на вучобе. «Калі ёсьць нейкая праблемная сытуацыя, то для яе вырашэньня ёсьць адмысловыя працэдуры. Хай піша адмысловую заяву ці скаргу, і яе будуць разглядаць. Адносна таго, што Саньнікаў напісаў прашэньне аб памілаваньні, таксама нічога пракамэнтаваць не магу».
Павал Вінаградаў, былы палітвязень:
«Я думаю, калі такое адбылося, то страшна падумаць, што можа адбывацца ў калёніі з Саньнікавым. Мы гэта зможам уведаць, калі Саньнікаў сустрэнецца з адвакатам бязь сьведак. Але добра, што яму ўжо дазволілі сустрэцца з роднымі. Калі такія сустрэчы пачалі адбывацца, то, спадзяюся, ён хутка выйдзе на волю. І вось толькі тады мы зможам уведаць усю праўду».
Маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід:
«Калі ён напісаў на памілаваньне, то я ўяўляю, праз што яму давялося прайсьці. Павага да Саньнікава была і яшчэ больш вырасла. Я ўяўляю, што давялося перажыць яго сям’і, маці, Ірыне Халіп. Гэта страшна. Рэжым проста не спыняе зьдзекаў зь сям’і Саньнікава. Мне цяжка ўявіць, што прайшоў Андрэй. Відаць, насамрэч яго жыцьцё было ў небясьпецы і ён перажываў за родных і блізкіх. Страшна, што гэты рэжым не спыняецца ні перад чым. Трэба нешта рабіць і падымаць міжнародную супольнасьць, каб на гэта адрэагавалі менавіта цяпер».
Мікіта Ліхавід, былы палітвязень:
«У мяне свой погляд на гэта. Ну, зноў жа, у чалавека ўзрост, сям’я, здароўе падарвана. Таму яму відней, як лепш рабіць. Але я лічу, што гэтага ня трэба было рабіць, трэба было пакутаваць па-чэснаму. Без сумневу, гэта вельмі моцна падарве яго палітычныя пазыцыі. Гэта тое, чаго і дамагаўся Лукашэнка: зьнішчыць яго як палітыка. У прынцыпе, ён атрымаў тое, што хацеў».
Былы палітвязень Аляксандар Класкоўскі:
«У любым выпадку я ня буду асуджаць. Магчыма, ён прыняў правільнае рашэньне, бо нейкімі законнымі сродкамі змагацца ў нашых умовах з Лукашэнкам, відаць, ня мае сэнсу. А жыцьцё і здароўе важнейшыя. Магчыма, пры такім разьвіцьці сытуацыі прашэньне было б ня горшым варыянтам».
Зьміцер Дрозд, былы палітвязень:
«Лукашэнка казаў, маўляў, хай пішуць памілаваньне, я буду разглядаць. Аказваецца, чалавек даўно напісаў. Атрымліваецца, Лукашэнка ілжэ. Саньнікава хочуць зьнішчыць маральна і фізычна, бо ён — гэта патэнцыйны канкурэнт Лукашэнкі».
Сяргей Казакоў, былы палітвязень:
«Для мяне Саньнікаў усё адно застаецца палітыкам. Я сам прашоў праз такое — не па сваёй волі пісаў прашэньне. Гэта ўсяго толькі паперка. Думаю, што ён застаецца такі, як і быў. І за ягонае вызваленьне варта змагацца».
Наста Палажанка, намесьніца кіраўніка «Маладога Фронту», нарачоная палітвязьня Зьмітра Дашкевіча:
«Саньнікаў як быў для мяне годным і мужным чалавекам, так і застаўся. Спадзяюся, што ён хутка будзе дома са сваімі роднымі. Саньнікаву цяпер важна ведаць, што мы як былі зь ім, так і застаемся, мы падтрымліваем яго».
Павал Сявярнец, палітвязень:
«Рэжым мае за мэту ня толькі прынізіць сваіх галоўных супернікаў, але і магчыма зьнічшчыць іх фізычна. Саньнікаў, напэўна, вораг № 1. Але калі ня дойдзе да суду людзкога, то на Божым будзе ўсім».
Уладзімер Някляеў, былы палітвязень, былы кандыдат на прэзыдэнта:
«Па-першае, я рады, што Андрэй Саньнікаў будзе на волі, а не ў турме. Па-другое, паколькі Андрэй быў маім хаўрусьнікам на выбарах, я не хацеў бы нашкодзіць яму сваім камэнтаром. Калі я спаткаюся зь ім, перамоўлюся, тады і буду гэта камэнтаваць».
Дзьмітры Вус, былы палітвязень, былы кандыдат на прэзыдэнта:
«Мая думка такая: ня трэба было яму ўвязвацца ў прэзыдэнцкую гонку, калі ён зрабіў такое. Значыць ён чалавек без стрыжня. Больш нічога дадаць не магу».
Алесь Міхалевіч, былы палітвязень, былы кандыдат на прэзыдэнта:
«Думаю, што прашэньне – толькі адзін фактар ва ўсёй гэтай справе. Асноўны фактар – фізычны і псыхічны стан Андрэя Саньнікава. Калі ён будзе канчаткова зламаны (вельмі хочацца верыць, што гэтага не адбудзецца), то, зразумела, яго выпусьцяць. Я не лічу, што мэтай Лукашэнкі зьяўляецца забіць гэтых палітыкаў. Забіць у турме мэханізмаў колькі заўгодна, каб пасьля патлумачыць, што ён сам памёр. Але, я думаю, што ня ў гэтым мэта. Мэта – зламаць фізычна і маральна. Калі ня ўдасца зламаць фізычна і псыхічна, то вызваленьне можа наступіць толькі у выпадку нейкіх вельмі сур'ёзных палітычных прычын, напрыклад, пад вельмі сур'ёзныя заходнія крэдыты. Проста так я ня думаю, што іх будуць вызваляць».
Былы палітвязень Аляксандар Атрошчанкаў:
«Я сам прайшоў турму КДБ. Я ведаю, які быў нечалавечы ціск там. Я бачыў рэакцыю Ірыны Халіп сёньня. Тое, што адбываецца сёньня — гэта нават горш катаваньняў у турме КДБ. Зараз адбываецца ціхае павольнае забойства людзей. Улада не абмяжоўвае сябе ў сродках».
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Міколы Статкевіча:
«Я пакуль не магу гэта камэнтаваць. Для мяне такая інфармацыя вельмі нечаканая. Я нават не магу ўявіць, як ціснулі на Андрэя Саньнікава, каб ён падпісаў прашэньне».
Вольга Бандарэнка, жонка палітвязьня Андрэя Бандарэнкі: