На шэрагу беларускіх інтэрнэт-старонак зьявілася апытаньне: «Парлямэнцкія выбары 2012: удзел ці байкот?» Апытаньні на ўсіх сайтах зьвязаныя, і калі чалавек прагаласуе на адным з рэсурсаў, то вынік вызначыцца і на астатніх.
На дадзены момант апытаньне праводзіцца на сайтах «Радыё Рацыя», Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, сацыяльнай сеткі Interpolit.NET, Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве.
Адзін з самых актыўных прыхільнікаў ідэі байкоту парлямэнцкіх выбараў, адзін з арганізатараў «Беларускага руху» палітык Віктар Івашкевіч ухваляе ідэю інтэрнэт-галасаваньня:
«Пытаньне, што рабіць падчас кампаніі, павінны вырашаць тыя людзі, якія будуць гэта зьдзяйсьняць — ісьці на ўчасткі назіральнікамі, раздаваць улёткі і гэтак далей. Таму такое апытаньне вельмі патрэбнае для таго, каб палітычныя лідэры не асобна гэта вырашалі, а з улікам думкі сваіх шараговых прыхільнікаў. У прынцыпе, такое галасаваньне — гэта нейкае падабенства зьезду дэмакратычных сілаў, якія выказваюць сваю пазыцыю. Калі ж сытуацыя зьменіцца і, напрыклад, вызваляць палітвязьняў, то будзе новае апытаньне, новае абмеркаваньне. Але гэта ня значыць, што мы павінны адцягваць рашэньне да апошняга дня галасаваньня».
Адзін зь нямногіх партыйных сайтаў, які зьмясьціў галасаваньне пра ўдзел у парлямэнцкіх выбарах, — сайт Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Лідэр БХД Віталь Рымашэўскі лічыць, што палітычныя лідэры ня маюць права не зьвяртаць увагі на думку інтэрнэт-аўдыторыі:
«Ведаеце, гэта кепскі тон — не пытацца думкі людзей, як грамадзкіх актывістаў, сябраў палітычных партыяў, так і шырэйшага кола грамадзян Беларусі. Не зьвяртаць увагі на іх думку мы ня можам. Таму інтэрнэт-галасаваньне — гэта адзін са спосабаў даць ім выказацца. Я лічу, гэта досыць добрая і прыдатная форма, — безумоўна, не адзіная.
Мы не выступаем за байкот пры любых умовах. Мы вылучылі канкрэтныя патрабаваньні ўладам. Трэба арганізоўваць супольны ціск на ўлады, прымусіць іх пайсьці на саступкі. І калі такія саступкі будуць, калі будуць вызваленыя палітвязьні і ўнесеныя зьмены ў выбарчае заканадаўства, тады трэба рыхтавацца да выбараў, удзельнічаць у іх да моманту галасаваньня».
З ідэяй спытацца меркаваньня народу згодны і намесьнік старшыні АГП Леў Марголін. Ён, аднак, лічыць, што арыентавацца трэба не на інтэрнэт-галасаваньне, а на сацыялягічнае апытаньне ўсіх жыхароў Беларусі:
«І мы гэта ўжо ініцыявалі. Калі НІСЭПД будзе рабіць у студзені—лютым сваё чарговае дасьледаваньне, то там будзе пытаньне пра стаўленьне да выбараў. Што думаюць нашы прыхільнікі, мы даведаемся на сваіх партыйных справаздачных сходах у найбліжэйшыя тыдні. Але нам трэба ведаць, што думае на гэты конт народ. Большасьць у нашай партыі схіляецца да таго, што кандыдатаў трэба вылучаць, але вылучаць толькі праз партыйны мэханізм, з умовай, што яны здымуцца ў пэўнай сытуацыі. І калі кандыдат вылучаецца рашэньнем партыйнай арганізацыі, ён мусіць выконваць тое, што вырашыць партыйная арганізацыя».