Як паведаміў выданьню адзін з супрацоўнікаў рыэлтэрскай фірмы, у набытых кватэрах масквічы ня толькі адпачываюць пасьля казіно: «Цяпер стала модна ў гэтых сьвежакупленых кватэрах сяліць больш-менш сталых каханак зь мясцовых жыхарак. Гэта нашмат зручней, чым кожны уік-энд марнаваць час на пошукі чарговай пасіі, дый за жытлом ёсьць каму паглядзець, абед-вячэру прыгатаваць».
Паводле кіраўніка інвэстыцыйнай кампаніі «Вива Консалт» Юрыя Жаркова, «летась расейцы пачалі актыўна купляць якаснае сталічнае жытло ў цэнтральным раёне Менску, прычым попыт ня падаў нават у тых выпадках, калі квадратны мэтар каштаваў больш за 60 000 ці 90 000 [расейскіх] рублёў. Калі разглядаць разьмешчаныя ў раёне плошчы Перамогі дамы новай забудовы, дзе прадугледжаныя прасторныя паркоўкі, а жылыя памяшканьні маюць сучасныя пляніровачныя рашэньні і адпаведны дызайн, дык кватэры там практычна цалкам раскупляюцца расейцамі».
Выданьне дадае, што ў раёне плошчы Перамогі кампанія «Мінтэхбуд» плянуе зруйнаваць тры дамы і пабудаваць на іх месцы элітны жылы комплекс.