Алена Каваленка апавяла, што давялося запатрабаваць, каб яе заяву разгледзелі тэрмінова, бо ў Сяргея ёсьць сур’ёзныя хранічныя хваробы і галадоўка істотна падрывае яго здароўе: «Мне паабяцалі, што адказ дадуць цягам трох дзён. Буду чакаць. А пакуль мне зноў забаранілі перадаць Сяргею пітную ваду. Я лічу, што гэтая забарона — проста зьдзек з чалавека, які трымае доўгатэрміновую галадоўку. Таму пра неабходнасьць перадаць ваду я напісала асобна».
Спадарыні Алене не ўдалося даведацца пра цяперашні стан здароўя мужа: сьледчы, які вядзе крымінальную справу Сяргея Каваленкі, сказаў, што даўно яго ня бачыў. Адвакат таксама апошні раз бачыў свайго падабароннага 28 сьнежня, і ўжо тады, кажа Алена Каваленка, муж выглядаў ня лепшым чынам.
Сяргей Каваленка знаходзіцца ў СІЗА ўжо другі тыдзень, супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула 415 «Ухіленьне ад адбываньня пакараньня» за парушэньні рэжыму «хатняй хіміі» — тры гады ўмоўнага зьняволеньня актывіст атрымаў за вывешаны на навагодняй ёлцы ў 2010 годзе бел-чырвона-белы сьцяг.
Апазыцыянэр лічыць цяперашняе крымінальнае абвінавачаньне беспадстаўным, таму 16 дзён таму распачаў галадоўку пратэсту.