Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янка Купала як «месца памяці»


Меркаваньне Аляксея Братачкіна.

Літаратурная дыскусія Свабоды:

• Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
• Альгерд Бахарэвіч. Цёмнае мінулае Каяна Лупакі
• Рыгор Сітніца: «Нацыянальнае хунвэйбінства трэба спыняць»
• Ян Максімюк. Цёмная камора белліту
• Барыс Пятровіч: Люблю чытаць Бахарэвіча
Міхась Скобла. Купала Янка і лаянка
Сяргей Дубавец. Залатая мумія

На радыё «Свабода» сабралася некалькі цікавых публікацый зь «літаратурнай дыскусіі» пра Купалу і інтэрпрэтацыі Купалы разам з інтэрпрэтацыямі інтэрпрэтатараў (ну так, менавіта так).

Усё пачалося з эсэ Бахарэвіча пра Купалу, у якім ён стварае вобраз Каяна Лупакі, чалавека, які абраў ідэю «жыць» у сталінскую эпоху ў абмен на прынцыпы. Вось такі сёньняшні вобраз клясыка белліту.

Цікавы выпадак, зь некалькіх прычынаў, калі абысціся безь літаратуразнаўчага аналізу і калі ўспрымаць Янку Купалу ў якасьці ня проста пісьменьніка, а «месца памяці», гэта значыць як сымбалічную фігуру, зь якой шмат у каго зьвязаныя ўяўленьні пра тое, што такое «нацыянальная літаратура» і «нацыянальная гісторыя». Акрамя таго, «месца памяці» — гэта яшчэ і рэшткі культуры, спроба аднавіць тое, што пачынае страчвацца.

Таму цікавы кантэкст зьяўленьня літаратурных эсэ Альгерда Бахарэвіча на радыё «Свабода», у якіх ён праводзіць своеасаблівую рэвізію клясыкаў беларускай літаратуры. Такая рэактуалізацыя клясыкі выклікана, на мой погляд, цалкам звычайнай, хоць і сумнай падзеяй: беларускую клясыку не чытаюць, таму што яе сацыяльны час сышоў, ёсьць разрыў паміж «сёньня» і «ўчора», і цяпер неабходная інтэрпрэтацыя, перафарматаваньне гэтай клясыкі, спроба яе ажывіць. Але гэтае ажыўленьне, ажыцьцёўленае Бахарэвічам, у якім ён апісвае, па сутнасьці, экзыстэнцыяльную трагедыю, абапіраючыся на гістарычны кантэкст, выклікала палеміку. Асабіста я ў гэтай палеміцы ўбачыў наступнае: постаць Купалы, які стаяў ля вытокаў «нараджэньня нацыі», сымбалізуе траўму гэтага нараджэньня (беларускі нацыятворны працэс хоць і пачаўся да савецкай эпохі, але, па сутнасьці, ажыцьцяўляўся пры «саветах»), Купала пачынаў пісаць як адзін зь дзеячаў нацыянальнага «адраджэньня», а завяршаў у якасьці савецкага беларускага пісьменьніка, суб’ектыўнасьць якога была ўжо ў значнай ступені апрыходаваная сталінскай сыстэмай. І цяпер невядома што з гэтым рабіць: каго мы ўслаўляем — таленавітага пісьменьніка або пісьменьніка, які таленавіта абслугоўваў сыстэму? Ці, калі шырэй, хто такія беларусы — суб’екты сваёй гісторыі ці аб’екты савецкай гісторыі? У якасьці адказу на гэтае пытаньне часта абіраюць «бесканфліктны мантаж» вобразу: сам канфлікт не абмяркоўваецца, а фокус увагі пераносіцца на, напрыклад, акалічнасьці «вакол» Купалы, шэўрале Купалы або забойства / самагубства Купалы, нешта падобнае, але пазбаўленае больш шырокай інтэрпрэтацыі, тое, што не выклікае пытаньняў, якія выходзяць за рамкі індывідуальнага лёсу. Адна з стратэгій — гэта сьцьвярджэньне аб тым, што Купала клясык «нягледзячы ні на што», проста таму, што нацыі патрэбныя героі. Ушакін у сваім артыкуле «Паміж Сталіным і Гітлерам», спасылаючыся на Сьлётэрдайка, пазначае такія дзеяньні ў якасьці «стратэгічнага імаралізму» у дачыненьні да мінулага, у тым ліку і да траўматычных пэрыядаў беларускай гісторыі. Я думаю, што ў гэтым сэнсе Бахарэвіч удала патрапіў у балючае месца, паказаўшы на канфлікт, гістарычны і маральны, які мала хто хоча абмяркоўваць глыбока.

Гэта, на мой погляд, асноўнае. Па-другое, ёсьць яшчэ бакавыя галіны абмеркаваньня. У палеміцы часта гучыць паняцьце «нацыі», а гэта, у сваю чаргу, кажа пра тое, што мы адрозьніваемся ад суседзяў на захадзе Эўропы: калі, згодна з П’ерам Нара, «месцы памяці» фармуюцца тады, калі «нацыя» становіцца дадзенасьцю, зьнятая вастрыня пытаньня аб нацыі, то ў Беларусі спробы такія «месцы» стварыць суседнічаюць адначасова з заявамі аб тым, што нацыя пад пытаньнем. У гэтым унікальнасьць нашай сытуацыі: храналягічна мінулае памерла, але мы працягваем рабіць выгляд, што гэтага не адбылося, таму што зусім не ўпэўненыя ў гэтым, у тым, што «нацыя існуе», а таму мінулае «не сыходзіць», гэта значыць накладзена табу на яго інтэрпрэтацыю. У гэтым сэнсе таксама цікава сутыкненьне «касмапалітычнага, у пэўнай ступені эўрапейскага» Бахарэвіча, які спрабуе ўпісаць беларускую клясыку ў наратывы, якія выходзяць за рамкі лякальнага (напрыклад, у агульнаэўрапейскі наратыў рэфлексіі над міжваенным пэрыядам, сталінізмам, нацызмам і людзях тады) і, напрыклад, Сітніцы , які накладае забарону, як ён думае, на ідэі, якія прыводзяць да зьніжэньня нацыянальнага гонару. Насамрэч гэта забарона на іншае: калі крытыкаваць Купалу ці каго-небудзь падобнага, такую самую сымбалічную фігуру, то ўзьнікае страх страты суб’ектнасьці, страх прызнаньня правалаў нацыі ў гісторыі, інакш кажучы, «нацыянальны гонар» Сітніцы сканструяваны проста на страху гэтай страты, і па сутнасьці, не нясе ў сабе нічога для будучыні, прапаноўваючы назаўжды мёртвы вобраз мінулага. І гэта забарона на выхад за рамкі лякальнага.

Аляксей Братачкін, гісторык
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG