«Гэтага не адбудзецца! Ні адна апазіцыйная партыя, ніводзін рух ня змогуць тады існаваць далей. А ня змогуць яны існаваць далей таму, што яны ў такім выпадку ня будуць атрымліваць сродкі з-за мяжы на падтрымку дэмакратыі, калі яны ня будуць удзельнічаць у выбарах. Таму яны ніколі не адмовяцца», — заявіла Ярмошына ў інтэрвію Эўрарадыё.
Намесьнік кіраўніка руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч: «Нэрвовая рэакцыя спадарыні Ярмошынай сведчыць пра тое, што рэжым баіцца, калі падзеі разьвіваюцца не ў адпаведнасьці з закладзеным ім сцэнаром. На сёньня я ня бачу, ні якім можа быць эфэкт ад байкоту парлямэнцкіх выбараў, ні, тым больш, ад удзелу ў добра сплянаваным спэктаклі з загадзя вядомым фіналам. Задача, якая стаіць перад апазыцыйнымі сіламі — прапанаваць свой сцэнар. І асноўным крытэрам ацэнкі тут можа быць павілічэньне колькасьці прыхільнікаў зь ліку людзей, якія не жадаюць больш падтрымліваць збанкрутаваную ўладу».
Прадстаўнік стваранай партыі БХД Аляксей Шэін: «Зьдзіўляе, што таварыш Ярмошына выступае ў якасьці адмыслоўца ў справах „падтрымкі дэмакратыі“, чаго раней за ёй не назіралася. Калі сур’ёзна, то гэта звычайная прэтэнзія на папулізм, спроба гаварыць тымі ж словамі, што і Лукашэнка. Ніякай упэўненасьці ў Ярмошынай, зразумела, няма. А ёсьць умовы, без выкананьня якіх „выбары“ ня будуць прызнаныя ніводнай цывілізаванай краінай».
Кіраўнік партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін выказаўся больш катэгарычна: «Па-першае, гэта паклёп, бо няма ў яе інфармацыі, што палітычныя партыі, арганізацыі і рухі маюць грашовыя сродкі ад замежных фундатараў. На жаль, на Ярмошыну нельга падаць у суд, бо яна не назвала канкрэтныя арганізацыі. Але калі б такія арганізацыі былі, іх бы даўно зачынілі. Заява Ярмошынай — гэта яшчэ і правакацыя. Мэта — дамагчыся, каб апазыцыя ня ўдзельнічала ў выбарах. Гэта вельмі тонкае пытаньне. Удзел можа быць розны: ад актыўнага байкоту да вылучэньня кандыдатаў. Безумоўна, апазыцыя будзе прымаць удзел у выбарах. Толькі пакуль ня вызначылася з формай удзелу».
Намесьнік кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін заявіў: «Мне выказваньні Ярмошынай нагадваюць, як часам дзецям кажуць „А паспрачаемся, што ты ня зробіш тое і тое“. Так і тут. На самой справе Ярмошына вельмі баіцца, што будзе байкот. Выбары можна наагул не праводзіць. Але ва ўлады ёсьць жаданьне, каб гэтыя выбары прызнала міжнародная супольнасьць. Супольнасьць не прызнае, калі ня будзе ўдзельнічаць апазыцыя. А апазыцыя ня будзе ўдзельнічаць, калі ня будуць створаныя адпаведныя ўмовы. І мэта Ярмошынай зрабіць так, каб апазыцыя ўдзельнічала ў палямэнцкіх выбарах».
Ярмошына таксама заявіла: «Я страшэнна расчараваная жаночай часткай маладога пакаленьня — яны агідныя маці, яны паскудныя жонкі, яны ня добрыя, не міласэрныя людзі.
Таму як мага хутчэй трэба іх заклікаць да баршчу, дзяцей, кніжак і гэтак далей. Я лічу гэтую фразу („дзяўчаты мусяць дома варыць боршч, а не па плошчах шастаць“, вымаўленую 19 сьнежня 2010-га) , а боршч — гэта тое, што трапіла на язык, сімвалам хатняй утульнасьці.
Не абавязкова боршч — можна торт пячы. А яшчэ лепш — кніжку свайму дзіцяці пачытаць. Даўно гэтыя дамачкі, якія блукалі па гэтай плошчы, кніжкі сваім дзецям чыталі? Я — фанатычная маці. Я лічу, што калі ты становішся маці, для цябе не існуе нічога, апроч твайго дзіцяці.
І ты ня маеш права рызыкаваць сабой. А гэта рызыка — прыйсьці на плошчу і браць удзел у незаконнай акцыі.
Ты ня маеш права ў 9 гадзін вечара ў нядзелю кінуць сваё дзіця і боўтацца недзе з мужыкамі.
Ты жанчына і маці. Нельга даводзіць эмансыпацыю да абсурду. А яна даведзеная. Калі чалавецтва загіне, то па віне жанчын. Бо яны забываюцца на сваё прызначэньне жанчыны і маці».
Пра дзеяньні сілавых структур на акцыі 19 сьнежня летась Ярмошына адзначыла: «А яны выконвалі свой службовы абавязак! А ў іхнія службовыя абавязкі ўваходзіць у тым ліку і палку ўжываць супраць парушальнікаў незалежна ад полу. Дамы гэтыя прыйшлі па „поклічы“ сэрца, а значыцца ўзялі на сябе рызыку любых наступстваў. Нельга бясконца спадзявацца „на авось“ — што пранясе, што ўлада добрая, што ўлада пабаіцца. Трэба заўсёды думаць пра наступствы, а жанчына павінна быць удвая асьцярожнейшая».