Новааабраная старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрвію «Эўрарадыё» заявіла, што апазыцыя будзе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Інакш, паводле ейных слоў, «заходнія спонсары пазбавяць яе фінансаваньня, і ні адна партыя, ні адзін рух ня змогуць існаваць далей, таму што ў гэтым выпадку ня будуць атрымліваць сродкі з-за мяжы на падтрымку дэмакратыі».
Камэнтуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі: «Я думаю, што ўвогуле тэма заходняга фінансаваньня — гэта для ўлады вельмі зручны і хітры прыём, каб перавесьці стрэлкі. З аднаго боку, рэжым 17 гадоў заганяў апазыцыю ў маргінальную нішу, адсякаў усе ўнутраныя крыніцы фінансаваньня, запалохваў бізнэсоўцаў, што паадкручвае рукі, калі яны дадуць хоць рубель апазыцыі. У цывілізаваных краінах партыі атрымліваюць фінансаваньне ад дзяржавы, і гэта адсякае ўсе размовы пра „пятую калёну“, пра сілкаваньне з-за мяжы. То бок спачатку ўлада выпіхнула сваіх палітычных праціўнікаў за межы легальнага поля, а зараз яе ў гэтым абвінавачвае.
Другі момант палягае ў тым, што гэтыя ўсе чуткі, міты пра велізарнае фінансаваньне беларускай апазыцыі значна перабольшаныя.
Ну і, нарэшце, трэцяе: пасьля 17 гадоў ціску ў апазыцыі засталіся толькі людзі, якія сапраўды стаяць за ідэю. Хто ў гэтых структурах дагэтуль застаецца, той будзе, як тая жаба ў сьмятане, неяк трапятацца. І таму, я думаю, што апазыцыя ў той ці іншай форме будзе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. І разам з патрабаваньнямі вызваліць палітзьняволеных моцную стратэгію варта было б рыхтаваць ужо зараз.
Дарэчы, стратэгія байкоту, калі яго ажыцьцяўляць па-сапраўднаму, вымагае яшчэ большых высілкаў, большай арганізаванасьці, болей мазгоў і энэргіі, чым звычайны ўдзел у выбарах. Так што апазыцыі ёсьць пра што думаць і што рабіць без адмашкі спадарыні Ярмошынай».