Прэмію за абарону правоў чалавека беларускія праваабаронцы ўручаюць трэці раз. І толькі сёлета ў дзьвюх намінацыях яе атрымалі па два чалавекі — вызначыць найлепшага было надзвычай цяжка, кажа сябра рады цэнтру «Вясна» Тацьцяна Равяка:
«Сёлета мы пабачылі такі высокі прафэсіяналізм і грамадзянскую мужнасьць, што нават не спадзяваліся. Таму адвакаты і журналісты падзялілі гэтую намінацыю: два чалавекі на адну намінацыю, бо проста нельга было вызначыць найлепшага».
Гэткім чынам, у намінацыі «Адвакат 2011 года» ўзнагароды атрымалі два адвакаты: Марына Кавалеўская, якая абараняла ў судзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава і Дар’я Ліпкіна — абаронца ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года Мікіты Ліхавіда.
Марына Кавалеўская: «Для мяне гэта вялікі гонар і радасьць атрымаць такую высокую ацэнку ад праваабарончай супольнасьці. Хачу таксама выказаць падзяку беларускім праваабаронцам, за тую працу, якую яны робяць, не зважаючы на ўсе цяжкасьці, а таксама пажадаць усім нам дамагацца прафэсійных мэтаў».
У намінацыі «Журналіст 2011 года» прэміі атрымалі фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Уладзімер Грыдзін.
«Праваабаронцам 2011 года» прызнаны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, асуджаны на 4,5 гады турмы за праваабарончую дзейнасьць. Перадаючы ўзнагароду ягонай жонцы Натальлі Пінчук, праваабаронца Гары Паганяйла сказаў наступнае:
«Перадусім гэта прафэсіянал, мужны і годны чалавек. Я рады ўдвая, што мне давялося супрацоўнічаць з гэтым вельмі паважаным чалавекам у нашым праваабарончым таварыстве і ў тым асяродку, які змагаецца за лепшую будучыню Беларусі».
У цырымоніі ўзнагароджаньня разам з праваабаронцамі бралі ўдзел сваякі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту 19 сьнежня мінулага году. Маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід таксама папрасіла слова:
«Дзякуючы вам усім — праваабаронцам, адвакатам, журналістам — мы здолелі ўсё гэта перажыць. Хачу падзякаваць „Вясьне“, якая першая прыйшла на дапамогу. Адвакату Дар’і Ліпкінай, бо я бачыла, як яна змагалася спачатку за Мікіту, а пасьля і за мяне. Таксама журналістам, бо дзякуючы вам ва ўсім сьвеце ведаюць пра тое, што адбываецца тут у нас. Вялікі вам мацярынскі дзякуй».
Праваабаронца Людміла Гразнова таксама падкрэсьліла, што ўзнагароду атрымалі прафэсіяналы сваёй справы, якія праз сваю дзейнасьць стаяць на абароне правоў чалавека ў адным шэрагу зь вядомымі ў сьвеце людзьмі:
«Сёньня яны задаюць дамінанту будучыні. І, магчыма, што калісьці пра іх скажуць, што яны былі як Сахараў, як Салжаніцын, як Людміла Аляксеева. Гэта нашы героі сёньняшняга дня, але іх каштоўнасьць, іх значнасьць, магчыма, будзе ацэненая праз нейкія гады.
Прэмія за абарону правоў чалавека была заснаваная міжнароднай арганізацыяй «Праваабарончы альянс». Беларускія праваабаронцы заяўляюць, што ад сёлета яна зьяўляецца нацыянальнай прэміяй: пераможцаў вызначаюць і ўзнагароджваюць восем праваабарончых арганізацый — цэнтар «Вясна», «Цэнтар прававой трансфармацыі», камітэт ў абарону правоў рэпрэсаваных «Салідарнасьць» ды іншыя.

Фотаздымкі Юліі Дарашкевіч
Фотаздымкі Ўладзя Грыдзіна

Дзякуючы вам усім — праваабаронцам, адвакатам, журналістам — мы здолелі ўсё гэта перажыць.