Міністэрства адукацыі прапаноўвае зьмяніць правілы паступленьня ў ВНУ краіны ў 2012 годзе. Паводле распрацаванага праекту, адмяняюцца ільготы на паступленьне для выпускнікоў вясковых школаў. Новыя правілы паступленьня ўзгодненыя з усімі зацікаўленымі ўстановамі і цяпер праходзяць юрыдычную праверку ў Міністэрстве юстыцыі.
Галоўная зьмена —адмова ад адасобленых конкурсаў для выпускнікоў гарадзкіх і вясковых агульнаадукацыйных школаў. Гэта азначае, што ўсе абітурыенты будуць мець роўныя ўмовы паступленьня — і пасьля заканчэньня сталічных гімназій, і пасьля сельскіх адзінаццацігодак. Адзін з кіраўнікоў упраўленьня Міністэрства адукацыі Эдуард Шаўцоў мяркуе, што вяскоўцы ад гэтага не пацерпяць:
«Не, не пацерпяць. Практыка паказвае, што яны вельмі падрыхтаваныя».
Такім чынам, Адэля Вайцэховіч зь мястэчка Ракаў, які лічыцца вясковым населеным пунктам, будзе паступаць у ВНУ паводле агульных умоваў. Яе матуля Марына Вайцэховіч хвалюецца ня толькі за ўзровень ведаў вясковых дзяцей, але і за тое, што сельскія адукацыйныя ды іншыя ўстановы ў будучыні зусім застануцца без спэцыялістаў. Гаворыць Марына Вайцэховіч:
«Мы сутыкнуліся з такой сытуацыяй у сельскай школе: настаўнікі, якія самі
адвучыліся на бюджэтнай форме, павінныя адпрацаваць два гады
па разьмеркаваньні. Яны прыходзяць, адпрацоўваюць два гады ў школе і сыходзяць. Хутчэй за ўсё, у Менск, працаваць кім заўгодна толькі не настаўнікам. Вынік такой сытуацыі — настаўнікаў у школе не хапае хранічна. І настаўнікі мяняюцца — па тры за адзін навучальны год. Я вяду сьпіс настаўнікаў за апошнія тры гады, якія выкладалі ў дзіцяці, і па ўсіх прадметах настаўнікі мяняліся. Адназначна, што вёска застанецца нават без тых малых спэцыялістаў, якіх мае зараз».
З заявамі кіраўнікоў Міністэрства адукацыі пра тое, што ўзровень ведаў выпускнікоў вясковых школ не ніжэйшы, а нават пераўзыходзіць узровень гарадзкіх школьнікаў, ня згодны таксама былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў:
«Сама ідэя, канечне, абсалютна здаровая, што асноўным крытэрам для
паступленьня павінен быць узровень ведаў. Пытаньне ў іншым — ці могуць вясковыя дзеці атрымаць узровень ведаў нароўні зь якой-небудзь менскай гімназіяй ці ліцэем? Гэта — вялікае пытаньне, бо зараз мы гэтага ня маем. Не сакрэт, што ў некаторых вясковых школах нават профільных настаўнікаў няма. Каб у вясковай школе ўзровень выкладаньня ці атрыманьня ведаў быў нароўні са сталічным — гэта праблема дзясяткаў гадоў. Увогуле, вось гэтыя штогадовыя зьмены ўмоваў паступленьня — я не разумею, навошта яны праводзяцца».
Паводле прапановаў Міністэрства адукацыі, ільготы будуць захаваныя для пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд. А таксама — пазаконкурснае залічэньне абітурыентаў ў ВНУ сыстэмы МУС, МНС, Мінабароны, Дзяржаўнага памежнага камітэту.

вёска застанецца нават без тых малых спэцыялістаў, якіх мае зараз ...

Каб у вясковай школе ўзровень выкладаньня ці атрыманьня ведаў быў нароўні са сталічным — гэта праблема дзясяткаў гадоў ...