Былых кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і Міколу Статкевіча трымаюць у інфармацыйнай ізаляцыі. Палітвязень Зьміцер Бандарэнка ня мае палёгкаў у зьвязку з дрэнным здароўем. Маладафронтавец Зьміцер Дашкевіч чакае кнігі са сваімі артыкуламі, а Эдуард Лобаў — спатканьня з каталіцкім сьвятаром.
Больш за два тыдні журналістка Ірына Халіп не атрымлівае лістоў ад свайго мужа — былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Яна ўпэўненая, што лісты да яе не даходзяць. Таму яна сёньня зьвярнулася з заявай у Генэральную пракуратуру:
«Мы так дамовіліся, і ён напісаў мне ў адзіным лісьце з Магілёва, што я адразу ж напішу, як толькі прыбуду на месца — ён тады яшчэ ня ведаў, куды яго пераводзяць. Відавочна, што зараз вакол Андрэя штучна ствараюць сытуацыю, у якой мы ўсе апынуліся падчас адседкі ў СІЗА КДБ. Калі нас цалкам ізалявалі ад любой вестачкі з волі. Я падрыхтавала і зараз іду падаваць у Генэральную пракуратуру заяву аб злачынстве з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці начальніка турмы № 4 Магілёва Ламазу, начальніка віцебскай калёніі Агністыкава, а таксама выканаўцу абавязкаў начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Працэнку паводле артыкула № 424 — злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі. Калі я сядзела ў „амэрыканцы“, дык палова чыноўнікаў, якія там таксама знаходзіліся, сядзелі менавіта паводле гэтага артыкула».
У інфармацыйнай ізаляцыі таксама доўгі час знаходзіцца яшчэ адзін былы кандыдат на прэзыдэнта — Мікола Статкевіч. Але днямі ён здолеў даслаць на волю ліст, у якім выказвае сваю думку наконт фінансава-эканамічнага становішча ў краіне, кажа жонка палітвязьня Марына Адамовіч:
«У гэтым лісьце былі два артыкулы, у якіх выкладзенае бачаньне сёньняшняй сытуацыі ў Беларусі. Адзін з гэтых лістоў напісаны ў форме памфлета. У аўтарстве Міколы мы не сумняваемся, бо ягоны стыль, ягоныя абароты і зьнішчальны сарказм не пакідаюць ніякіх сумневаў. У гэтых лістах сьведчаньне, што Мікола адчувае сытуацыю вастрэй, чым тыя, хто на волі».
Мала зьвестак даходзіць і ад яшчэ аднаго палітвязьня, Зьмітра Бандарэнкі. Жонка Вольга дакладна ведае толькі тое, што адміністрацыя ня робіць для Зьмітра ніякай палёгкі з увагі на яго дрэннае здароўе пасьля апэрацыі на сьпіне:
«У апошнім лісьце напісаў, што цяжка са здароўем — сьпіна па-ранейшаму баліць. Нейкая праверка ў іх была, дык чатыры гадзіны па вуліцы хадзіў разам з усімі, цяжкі для яго быў гэты дзень. Зь іншага боку — хоць частка лістоў даходзіць, нейкія тэлефанаваньні былі — у параўнаньні зь іншымі палітвязьнямі і тое лепш».
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч днямі меў спатканьне з бацькам, але яшчэ ня ведае, што ў Менску прэзэнтавалі кнігу «Моладзь і грамадзянская супольнасьць у Беларусі: новае пакаленьне», у якой ён адзін з аўтараў. Нявеста палітвязьня Наста Палажанка кажа, што ўжо адправіла кнігу Зьмітру поштаю:
«Падобнае выданьне было толькі ў 1999 годзе, і Зьміцер вельмі прагнуў гэтай кнігі. Я ўпэўнена, што ён хацеў бы прысутнічаць на яе прэзэнтацыі, бо там ёсьць і ягоны грунтоўны артыкул. У папярэдняй кнізе гэта быў артыкул Паўла Севярынца, а зараз — Зьмітра Дашкевіча. Гэта сьведчыць, што лідэры „Маладога фронту“ трымаюць руку на пульсе падзеяў. Сёньня я выслала Зьмітру кнігу і думаю, што ён будзе вельмі рады».
Паплечнік Зьмітра Дашкевіча ў «Маладым фронце», палітвязень Эдуард Лобаў 1 сьнежня сустрэў у турме свой 23-ці дзень народзінаў. Бацькі павіншавалі сына, а галоўны падарунак — сустрэчу з каталіцкім сьвятаром — рыхтуюць бліжэй да калядных сьвятаў. Гаворыць маці, Марына Лобава:
«Мы павіншавалі яго ўсёй сям’ёй: брат паслаў тэлеграму, мы з мужам — паштоўку, а таксама перадалі віншаваньне праз гарадзенскае радыё, якое там у калёніі трансьлюецца круглыя суткі. А ці ўдалося яму пачуць, ці не — мы гэтага, канечне, ня ведаем. Пра тое, што ў яго будзе сустрэча са сьвятаром, ён ведае, мы яму паведамілі праз тэлефон. Дазвол адміністрацыі атрымалі і зараз дамаўляемся на сустрэчу са сьвятаром. Канечне, хацелася, каб да Раства гэтая сустрэча адбылася — такі падарунак. Гэта такая радасьць для яго будзе. Нават калі адвакат чалавека наведвае — і тое радасьць, то што ўжо пра сьвятара казаць. Ён ужо год сьвятара ня бачыў і ў касьцёле ня быў, то для яго гэта будзе вялікая радасьць».
Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы, перавялі зь Менску ў Жодзінскі сьледчы ізалятар. 1 сьнежня адвакат Зьміцер Лаеўскі накіраваў у Менскі гарадзкі суд касацыйную скаргу на прысуд зьняволенаму праваабаронцу.

Я падрыхтавала і зараз іду падаваць у Генэральную пракуратуру заяву аб злачынстве з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу

Ён ужо год сьвятара ня бачыў і ў касьцёле ня быў, то для яго гэта будзе вялікая радасьць
Паплечнік Зьмітра Дашкевіча ў «Маладым фронце», палітвязень Эдуард Лобаў 1 сьнежня сустрэў у турме свой 23-ці дзень народзінаў. Бацькі павіншавалі сына, а галоўны падарунак — сустрэчу з каталіцкім сьвятаром — рыхтуюць бліжэй да калядных сьвятаў. Гаворыць маці, Марына Лобава:
«Мы павіншавалі яго ўсёй сям’ёй: брат паслаў тэлеграму, мы з мужам — паштоўку, а таксама перадалі віншаваньне праз гарадзенскае радыё, якое там у калёніі трансьлюецца круглыя суткі. А ці ўдалося яму пачуць, ці не — мы гэтага, канечне, ня ведаем. Пра тое, што ў яго будзе сустрэча са сьвятаром, ён ведае, мы яму паведамілі праз тэлефон. Дазвол адміністрацыі атрымалі і зараз дамаўляемся на сустрэчу са сьвятаром. Канечне, хацелася, каб да Раства гэтая сустрэча адбылася — такі падарунак. Гэта такая радасьць для яго будзе. Нават калі адвакат чалавека наведвае — і тое радасьць, то што ўжо пра сьвятара казаць. Ён ужо год сьвятара ня бачыў і ў касьцёле ня быў, то для яго гэта будзе вялікая радасьць».
Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы, перавялі зь Менску ў Жодзінскі сьледчы ізалятар. 1 сьнежня адвакат Зьміцер Лаеўскі накіраваў у Менскі гарадзкі суд касацыйную скаргу на прысуд зьняволенаму праваабаронцу.
Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 года. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве. Валодае чатырма мовамі. Працаваў у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі, у сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, быў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.
У 1995-1996 гг. — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. Пакінуў гэтую пасаду ў лістападзе 1996 год на знак пратэсту супраць правядзеньня рэферэндуму. У лістападзе 1997 году стаў стваральнікам і міжнародным каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97».
У 2008 годзе ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь».
Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005 г.).
Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010.

Мікола Статкевіч
- 12 жніўня 1956 году Нарадзіўся ў вёсцы Лядна Слуцкага раёну Менскай вобласьці ў сям'і настаўнікаў.
- 1978 Скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню.
- 1986 Абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
- Працаваў выкладчыкам Менскай вышэйшай інжынэрнай зэнітна-ракетнай вучэльні.
- Люты 1991 На знак пратэсту супраць падзей у Вільні выйшаў з КПСС.
- 1991 Сябра Цэнтральнай рады і выканаўчага камітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
- 1995 Старшыня БСДП (НГ).
- 1991-1995 Стваральнік і кіраўнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў.
- 2000 Удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў.
- 2005 Асуджаны на тры гады абмежаваньня волі за арганізацыю 18-19 кастрычніка 2004 году ў Менску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Па амністыі тэрмін абмежаваньня волі быў скарочаны на год.
- Кіраўнік аргкамітэту ў справе стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
- 2010 Статкевіч вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты. Пасьля пратэстаў на Плошчы яго арыштавалі і затым асудзілі да 6 гадоў з адбыцьцём тэрміну пакараньня на падставе ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады). З тэрміну ён адседзеў 5 гадоў, катэгарычна адмовіўся пісаць на імя Лукашэнкі прашэньне аб памілаваньні, аднак усё адно выйшаў на волю пасьля ўказу апошняга.
- 2011 Адбываючы тэрмін зьняволеньня, Мікола Статкевіч узяў шлюб з Марынай Адамовіч. Дзьве ягоныя дачкі ад першага шлюбу жывуць у Нямеччыне.
- 2017 Статкевіча затрымліваюць і зьмяшчаюць у СІЗА перад Днём Волі.
- 31 траўня 2020 Статкевіча затрымалі па дарозе на выбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай. Спачатку яго пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак, да якіх пасьля дадалося яшчэ столькі ж. Аднак па адбыцьці гэтага тэрміну палітыка ня вызвалілі, а перавялі ў СІЗА № 1 Менска і выставілі абвінавачаньне паводле крымінальнага артыкулу 342. Ён зноў адмаўляецца пісаць Лукашэнку прашэньне на памілаваньне, называе яго ўзурпатарам і дыктатарам, вітае канвой на закрытым судзе ў Гомлі нацыянальным воклічам «Жыве Беларусь!».
Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Грамадзкі актывіст, сябра ГА «БАЖ». Нарадзіўся ў Менску 28 верасьня 1963 году.
У 1984 г. скончыў Інстытут фізычнай культуры.
У 1995–1996 гг. працаваў на незалежным Радыё 101.2 FM, зачыненым уладамі.
Адзін з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97», каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь».
У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Быў арыштаваны 20 сьнежня ва ўласнай кватэры і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Першапачаткова ў дачыненьні да яго было высунутае абвінавачваньне па арт. 293 КК (масавыя непарадкі), які прадугледжвае пакараньне да 15 гадоў пазбаўленьня волі, аднак 4 красавіка яно было перакваліфікавана на больш мяккае.
Зьміцер Бандарэнка абвінавачваецца па ч. 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Артыкул прадугледжвае пакараньне штрафам, або арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленьнем волі на той жа тэрмін.

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 г. у вёсцы Кушняры Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Да пяці гадоў жыў у Расеі на Далёкім Усходзе. Потым сям’я перабралася ў Старыя Дарогі. Там скончыў школу № 2. Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 2001 годзе прыйшоў у "Малады фронт". Увосень 2001 г. быў адным з абаронцаў Курапатаў. Пазьней паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт на факультэт славістыкі. Быў абраны кіраўніком Менскай гарадзкой арганізацыі "Маладога фронту". Актыўны ўдзельнік і арганізатар масавых акцыяў і мерапрыемстваў. За сваю палітычную дзейнасьць неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці. У 2004 г. абраны старшынём "Маладога фронту".
Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў
Нарадзіўся ў Менску ў 1988 г. З 8-га кляса марыў зьвязаць сваё жыцьцё з войскам. Служыў тэрміновую службу ў спэцназе. Тамсама, у войску, пазнаёміўся з маладафронтаўцам з Гомелю, дзякуючы якому далучыўся да "Маладога фронту". Быў абраны кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі МФ. Надалей цікавіцца ваеннай справай і марыць пра адраджэньне беларускага войска.
Затрыманы 18 сьнежня разам зь лідэрам МФ Зьмітром Дашкевічам, абвінавачаны ў хуліганстве. У Жодзінскім СІЗА за адмову сьведчыць супраць маладафронтаўцаў Эдуарда пагражалі перавесьці ў камэру, дзе зь ім жорстка расправяцца.