У Бабруйску разгляд адміністрацыйнай справы супраць чатырох удзельнікаў памінальнай акцыі на Дзяды адкладзены на 7 сьнежня.
На паседжаньне не зьявіўся адзін са сьведак абвінавачваньня – міліцыянт Сяргей Малішэўскі, які ўдзельнічаў у затрыманьні актывістаў. Акрамя таго, абвінавачаныя Алена й Дзьмітры Толсьцікі, Арцём Мархасёў ды Марыя Іванова заявілі хадайніцтва, каб на паседжаньне выклікалі як экспэрта настаяцеля Сьвята-Мікалаеўскага праваслаўнага сабору Аляксандра Палуянава. Судзьдзя Тацяна Тарабуева хадайніцтва задаволіла.
"Сьвятар мае давесьці суду, што мы вынесьлі сьвяты агонь з царквы, тым самым ажыцьцявілі рэлігійны абрад, а не дэманстравалі са сьвечкамі ў руках свае палітычныя погляды. Нас жа вінавацяць, што мы сваімі паводзінамі й зьнешнім выглядам са сьвечкамі ў руках менавіта дэманстравалі палітычныя погляды", – заявіла адразу пасьля суду Алена Толсьцік.
Падтрымаць актывістаў на працэс прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Судзьдзя ж зьбіралася разглядаць справу ў сваім невялікім кабінэце.
"Судзьдзя сказала, што нікога ў кабінэт ня пусьціць, нават журналістаў. Выгнала іх з кабінэту. Выклікала сяржанта-ахоўніка й прыгразіла, што выкліча нарад. Пасьля нашых патрабаваньняў нам далі большае памяшканьне. Суд доўжыўся каля пятнаццаці хвілін. Потым судзьдзя абвясьціла, што суд пераносіцца на 7 сьнежня", – паведаміла Алена Толсьцік.
Толсьцікаў, Арцёма Мархасёва ды Марыю Іванову вінавацяць у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. Яны, паводле міліцэйскіх пратаколаў, удзельнічалі ў несанкцыянаваным шэсьці. Актывістаў затрымалі са сьвечкамі ў руках ля Сьвята-Мікалаеўскага сабору. Актывісты зьбіраліся прайсьці на плошчу Перамогі да памятнага знаку ахвярам рэпрэсіяў і там пакінуць сьвечкі. Усіх чатырох гвалтам зацягнулі ў міліцэйскую машыну й адвезьлі ў пастарунак. Пазьней на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы.