20 гадоў таму — 25 жніўня 1991 году — Беларусь здабыла незалежнасьць. За дакумэнтам, які стаў падмуркам нашай свабоды, лёсы людзей. Сваім жыцьцём яны пісалі гісторыю — верылі і змагаліся, любілі і ненавідзелі. А ў спадчыну дзецям пакінулі цэлую краіну. Як склаліся лёсы тых, хто зрабіў Беларусь незалежнай? Як ацэньваюць зробленае іх дзеці? Пра гэта ў праграме "Бацькі і дзеці беларускай незалежнасьці" штотыдзень у эфіры і на сайце Радыё Свабода.
Біяграфіі Анатоля Ільіча Вярцінскага — і асабістай, і творчай, і палітычнай — хапіла б на некалькі літаратурных твораў буйной формы, дзясятак тамоў мэмуараў і некалькі фільмаў. Усе ягоныя прафэсійныя іпастасі аднолькава важкія: Вярцінскі — паэт, рэдактар, палітык, грамадзкі аўтарытэт.
У гэтым годзе Анатоль Ільіч адзначае 80-гадовы юбілей. Вялікае жыцьцё і талент далі яму магчымасьць спрычыніцца да шмат якіх гістарычных падзеяў і самым непасрэдным чынам весьці Беларусь да незалежнасьці. З вышыні свайго ўзросту і досьведу ён вылучае ў нашай размове менавіта тыя тэмы, якія лічыць сапраўды важнымі.
Нашая размова з Анатолем Вярцінскім адбылася напярэдадні значнай для яго асабіста і знакавай для ўсіх беларусаў даты — 27 ліпеня. У гэты дзень у 1990 годзе, 21 год таму, была прынятая Дэклярацыя Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, якая абвяшчала дзяржаўны сувэрэнітэт нашай краіны. Анатоль Вярцінскі, у той час дэпутат Вярхоўнага Савету, прымаў у яе стварэньні непасрэдны ўдзел.
Анатоль Вярцінскі: "Я хацеў бы зьвярнуць увагу на такія моманты Дэклярацыі, якія па-свойму ўвайшлі ў тэкст Канстытуцыі, што была прынятая ў 1994 годзе. Але тут яны крыху сфармуляваныя інакш і ня страцілі сваёй актуальнасьці. Напрыклад, першыя радкі артыкула Першага: Беларуская ССР — сувэрэнная дзяржава, якая ўсталяваная на аснове ажыцьцяўленьня беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэньне, дзяржаўнасьці беларускай мовы, вяршэнства народа на вызначэньне свайго лёсу".
Менавіта Анатолю Ільічу Вярцінскаму належыць аўтарства фармулёўкі "поўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь":
"У прыватнасьці, разьдзел прэамбулы, які мне падчас абмеркаваньня на пленарным пасяджэньні даводзілася нейкім чынам рэдагаваць і прапанаваць свой варыянт, які гучыць так: "Урачыста абвяшчаем поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Беларускай ССР як вяршэнства, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў. І Вярхоўны Савет заяўляе аб рашучасьці зрабіць прававую дзяржаву".
Менавіта гэты дакумэнт трэба лічыць асноўнай вяхой на шляху беларускай дзяржаўнасьці.
"Наконт характару беларускай дзяржаўнасьці таксама ідзе запіс, які варта згадаць. Беларуская ССР ахоўвае і абараняе нацыянальную дзяржаўнасьць беларускага народу. Ня нейкую там абстрактную адміністрацыйную ці іншую якую дзяржаўнасьць, а менавіта нацыянальную. Гэта вызначэньне нацыянальнай дзяржаўнасьці потым яшчэ раз паўтараецца ў тэксьце Дэклярацыі".
Анатоль Вярцінскі адмыслова зазначае, што яшчэ два дзясяткі гадоў таму, нават фактычна быўшы часткай Савецкага Саюзу, Беларусь афіцыйна зацьвердзіла свой намер быць прававой і дэмакратычнай дзяржавай:
"Права выступаць ад імя ўсяго народу рэспублікі належыць выключна Вярхоўнаму Савету БССР. Вярхоўнаму Савету — калектыўнаму прэзыдэнту РБ. Ня нейкай адной асобе, хай нават першай службовай асобе краіны, а менавіта Вярхоўнаму Савету — заканадаўчаму органу РБ".
Пры канцы 80-х гадоў надзвычай важную і перадавую ролю ў разбурэньні камуністычнай ідэалёгіі і засваеньні нацыянальна-дэмакратычных каштоўнасьцяў адыгрывалі сродкі масавай інфармацыі. Сёньняшні малады беларус з аб’ектыўных прычынаў не абазнаны ў такой блізкай гісторыі сваёй краіны. Ён будзе, бадай, зьдзіўлены, калі даведаецца, што сэрвільная і архаічная звонку і знутры газэта "Літаратура і мастацтва", якая бог ведама зь якіх прычынаў і цяпер называе сябе газэтай творчай інтэлігенцыі Беларусі, 20 гадоў таму была авангардам найперш духоўных, а значыць, і палітычных пераменаў. Галоўным рэдактарам ЛіМу з 1986 па 1990 год быў Анатоль Вярцінскі:
"Калі мець на ўвазе канкрэтныя публікацыі, то я назваў бы, канечне, перш за ўсё артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога сьмерці". Артыкул, які гісторыкі, відаць, не без падставы, у прыватнасьці Яўген Мірановіч, назвалі пачаткам палітычнага пералому на Беларусі. Артыкул, які ня толькі атрымаў шырокі рэзананс у нашай яшчэ савецкай краіне, але меў працяг і ў выглядзе сур’ёзных палітычных акцый. Публікацыя зьявілася 3 чэрвеня 1988 году, а ўжо празь некалькі дзён, 19 чэрвеня, адбыўся шматтысячны мітынг, на якім стаяла пытаньне аб расьсьледаваньні злачынстваў сталіншчыны ў Курапатах. Яшчэ празь некалькі месяцаў, зноў 19-га (19 — гэта лічба чамусьці адметная для Беларусі), у тагачасным Доме кіно адбыўся сход дэмакратычна настроенай моладзі, творчай інтэлігенцыі, на якім было створана аб’яднаньне "Мартыралёг Беларусі". На гэтым жа сходзе быў утвораны аргкамітэт па стварэньні БНФ "Адраджэньне". І падзеі 30 кастрычніка ўсё таго ж году, адна падзея ішла за адной, вынікала з папярэдняй, былі зьвязаныя па сваёй атмасфэры. Усе гэтыя падзеі былі зьвязаныя з публікацыяй "Курапаты: Дарога сьмерці".
Анатоль Ільіч ганарыцца і тым, што ўпершыню на старонках ягонага выданьня зьявіліся знакавыя для разьвіцьця любой незалежнай краіны дакумэнты:
"Згадваюцца мне і такія публікацыі, якія я лічу заслугай нашага калектыву рэдакцыйнага. Гэта артыкул вакол закону аб стане беларускай мовы. Грунтоўная публікацыя з папярэднім правядзеньнем круглага стала ў рэдакцыі. Грунтоўная ў сэнсе журналістыкі, таму што мы з гэтага круглага стала надрукавалі цэлы разварот пад назвай "Чалавек мае права", а пад гэтым разваротам падвярсталі яшчэ ўпершыню перакладзеную на беларускую мову Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Вось што асабліва згадваецца мне".
Анатоль Вярцінскі кажа, што падчас свайго рэдактарства і дэпутацтва амаль не пісаў вершаў. Гэта ўжо традыцыйная для беларускіх творцаў доля. Такая ж, як і бацькоўская доля тых беларусаў, што разам зь лёсам краіны вырашаюць і лёс сваіх дзяцей. Анатоль Вярцінскі ганарыцца тым, што дзеці самым непасрэдным чынам падтрымліваюць ягоную дзейнасьць:
"Па тым савецкім яшчэ заканадаўстве кандыдаты вылучаліся грамадзкімі арганізацыямі. Мяне вылучаў Саюз пісьменьнікаў Беларусі. Я ня вельмі хацеў, бо мяне задавальняла праца рэдактара газэты ЛіМ, я тады ўжо не пісаў вершаў, працаваў рэдактарам. Але і Васіль Быкаў, і іншыя калегі зрабілі стаўку на мяне — што я павінен прадстаўляць іх у ВС. Я гаварыў, што няма ў мяне асаблівай волі змагацца за мандат, але ўсё ж… А выбар акругі я ўжо сам вырашаў. І вось атрымалася так, што выбар самой акругі, у якой я балятаваўся кандыдатам, супаў з такім сымбалічным фактам. Гэта Ракасоўская выбарчая акруга нумар 5. Менавіта на праспэкце Ракасоўскага пасяліўся ў сваёй першай уласнай кватэры мой сын — тады пачынаючы ўрач. Ён і ягоная жонка прынялі самы актыўны ўдзел у перадвыбарнай агітацыі, яны першыя павіншавалі мяне зь перамогай. І ўвогуле ў гэтай сувязі я хацеў бы зазначыць, што дзеці — і сын, і дачка — разумеюць, падтрымліваюць мяне. І, трэба думаць, належным чынам ацэньваюць ня толькі мой клопат пра іх будучыню, але і неспакой пра наш агульны лёс — лёс нашай краіны".
Уладзімер Някляеў, якога мы папрасілі ахарактарызаваць значэньне тыднёвіка "Літаратура і мастацтва" ў тыя гістарычныя часы, зазначыў, што Анатоль Вярцінскі — найперш паэт:
"Цяпер пра Анатоля Вярцінскага кажуць пераважна як пра рэдактара "Літаратуры і мастацтва", якая, асабліва напрыканцы 80-х — на пачатку 90-х вызначала духоўны стан нашага грамадзтва, найперш, зразумела, інтэлігенцыі, якую называюць творчай. Але для мяне Вярцінскі ня толькі гэтым помніцца. Ён помніцца мне як бліскучы паэт, зь якім я некалі першы раз у жыцьці чытаў вершы, стоячы на прыступках Тэатру юнага гледача. На той пляцоўцы, якая ў нечым была на ўзроўні з плошчай Маякоўскага, Лужнікамі…
Гэта быў першы савецкі беларускі паэт, паэму якога, прысьвечаную маці, перадалі па "варожай" станцыі, якая зараз бярэ ў мяне інтэрвію, па Радыё Свабода. І з-за гэтага ён меў даволі вялікія непрыемнасьці.
Вярцінскі найперш для мяне беларускі паэт. Рэдактар ён быў, безумоўна, вельмі таленавіты, і талент яго выяўляўся ў тым, што ён не замінаў таму руху, тым працэсам, якія адбываліся ў грамадзтве, а ўсяляк стараўся іх аб’ектыўна падаць у газэце. Гэта каштавала яму вялікага напружаньня. Увесь час трэба было хадзіць, з кімсьці разьбірацца, некаму нешта даводзіць. Я бачыў гэта. І ён ня жаліўся на такі свой рэдактарскі лёс. Ён разумеў, якая ў яго адказная місія, але і не рабіў з гэтага нічога кшталту "грамадзянская мужнасьць". Проста чалавек вельмі сумленна выконваў сваю працу. Ён і сёньня сумленны чалавек, шчыры да пранізьлівасьці. І, разумеючы, колькі яму ўжо гадоў і як ён трымаецца, як у грамадзкім жыцьці, так і ў паэзіі, нельга, гледзячы на ўсё гэта, не сказаць: "Малайчына, дарагі Анатоль Вярцінскі! Так трымай!"
Анатоль Вярцінскі, які 20 гадоў таму вымавіў словы "поўны сувэрэнітэт" і тым вызначыў лёс беларускай дзяржавы, дагэтуль разважае над тым, што такое незалежнасьць:
"Я б разьдзяліў панятак "незалежнасьць" як незалежнасьць грамадзка-палітычную і незалежнасьць чалавека як асобы, як індывіда. Гэта, відаць, розныя рэчы. Вы разумееце, пра што ідзе размова. Другое — прыходзіў ня раз да высновы, і пад час свайго рэдактарства, і падчас працы ў Вярхоўным Савеце, дый у сваёй творчай працы, якой даводзілася ахвяраваць нават на некалькі гадоў у сувязі з грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. У сувязі з усім гэтым прыходзіў да высновы, што ты бываеш свабодны і самастойны тады, калі ты дзейнічаеш у адпаведнасьці са сваімі ўнутранымі чалавечымі патрэбамі, сваімі перакананьнямі. Гэта я мог назіраць асабліва ў Вярхоўным Савеце, калі мы галасавалі і глядзелі на таблё, і можна было бачыць, як адны галасуюць таму, што яны перакананыя, што яны так сябе мусяць паводзіць у дадзены момант. А другія галасуюць "з аглядкай", таму што іх прымушаюць абставіны, нейкі абавязак — альбо партыйны, альбо боязь, інстынкт самазахаваньня".
У 2011 годзе, калі слова "незалежнасьць" вымаўляецца часьцей, чым заўжды, Анатоль Вярцінскі адстойвае дзень нашага галоўнага сьвята:
"Для мяне як сьведкі, як удзельніка падзей няма такога пытаньня — што сьвяткаваць. Для мяне адназначна, што адзначаць трэба 27 ліпеня ад 1990 году як дзень прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Такая дэклярацыя на гістарычным шляху Беларусі адзіная. І не забываць таксама дзень 25 сакавіка — таксама чырвоны дзень нашага беларускага календара".