Кампанія фінансавай інфармацыі Bloomberg на сваім сайце зьмясьціла досьлед пра гандаль чалавечымі ныркамі дзеля трансплянтацыі, пераважна ў Ізраілі.
Артыкул пачынаецца апісаньнем выпадку 30-гадовага беларуса N., які пагадзіўся аддаць адну нырку дзеля перасадкі за 10 тысяч даляраў.
Я. выразалі левую нырку ў ліпені 2010 і, паводле расьсьледаваньня ўкраінскіх сьледчых, аддалі яе адной жанчыне ў Ізраілі. Артыкул не паведамляе, дзе канкрэтна адбылося выдаленьне ныркі N, але адзначае, што перад гэтым выдаленьнем N. аб’езьдзіў паўсьвету, трапіўшы нават на месяц у Эквадор, у кампаніі з наглядчыкам, былым кік-баксёрам Раіні Шымшылашвілі, які працаваў на міжнародную групу гандляроў чалавечымі органамі.
Паводле N., калі ён сказаў Шымшылашвілі, што перадумаў і ня хоча аддаваць нырку, той прыгразіў, што пакіне N. аднаго ў Эквадоры і прыкончыць ягоную сям’ю ў Беларусі.
Праводзячы N. назад у Беларусь на рэйсавым самалёце, Шымшылашвілі папярэдзіў, што калі той хоча жыць, дык не павінен нікому згадваць, што яму выдалілі нырку.
«Я баюся за сваё жыцьцё» – сказаў N. аўтарам артыкулу.
Артыкул на сайце кампаніі Bloomberg адзначае, што паводле ацэнкі экспэртаў Сусьветнай арганізацыі здароўя, штогод каля 5 тысяч людзей прадае свае органы для трансплянтацыі на сусьветным чорным рынку чалавечых органаў.
Донары чалавечых органаў паходзяць з такіх краінаў, як Беларусь, Малдова, Азэрбайджан, Бразылія, Пэру, Нікарагуа.
Што тычыцца нелегальнага гандлю чалавечымі ныркамі, дык гэтыя органы закупляюць пераважна пацыенты ў Ізраілі. Паводле дадзеных Ізраільскага цэнтру трансплянтацый, на дадзены момант каля 730 ізраільцян чакае на трансплянтацыю нырак. Гэты лік у 13 разоў большы, чым лік афіцыйна дазволеных перасадак ныркі ў Ізраілі ў 2010 годзе.
Арганізаваныя злачынныя групы, якія займаюцца гандлем чалавечымі органамі, наогул бяруць з пацыентаў заплату 15-20 разоў большую, чым яны плацяць донару.