Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: У Максіма Губарэвіча правялі ператрус


Максім Губарэвіч
Максім Губарэвіч
Ператрус рабілі без прысутнасьці Максіма Губарэвіча ў кватэры, але нічога не сканфіскавалі. Старшыню гарадзенскай суполкі Партыі БНФ Максіма Губарэвіча падазраюць у хуліганстве.

Як паведаміў «Свабодзе» Максім Губарэвіч, яму патэлефанавалі бацькі і сказалі, што на кватэру прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус. Пакуль ён дабраўся да дому, міліцыянты ўжо зьехалі, нічога не канфіскаваўшы.

У жніўні на актывістаў партыі БНФ Сержука Семенюка, Алеся Каліту і Максіма Губарэвіча завялі крымінальную справу за «хуліганства, учыненае групай асобаў».

Ля тагачаснага офісу партыі БНФ здарыўся інцыдэнт з ахоўнікам будынку. Мужчына ў свой непрацоўны час знаходзіўся ля ўваходу ў офіс у нецьвярозым стане і чапляўся да мінакоў. Семянюк, Каліта і Губарэвіч ўзялі мужчыну пад рукі, пасадзілі ў таксоўку і адправілі дадому.

Праз колькі дзён Семенюка, Каліту і Губарэвіча выклікалі на допыт у міліцыю і паведамілі, што іх падазраюць у хуліганстве. Справу напачатку нібыта прыпынілі, а днямі Губарэвічу паведамілі, што ізноў аднавілі. На панядзелак яму даслалі позву да сьледчага ў Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG