Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За што пасадзім? Прыдумаем, за што»


Натальля Манькоўская
Натальля Манькоўская
За майку «Свабоду Алесю Бяляцкому» ў будынак Маскоўскага суду забаранілі ўваходзіць праваабаронцы Натальлі Манькоўскай — намесьніцы кіраўніка праваабарончага праекту «ГейБеларусь». Падчас асабістага агляду пры ўваходзе на ёй пабачылі майку ў падтрымку Алеся Бяляцкага, якая была апранутая пад каптаном. Натальлі Манькоўскай загадалі зьняць майку альбо пакінуць будынак суду.

Вось што паведаміла Свабодзе Натальля Манькоўская: «Я папрасіла тлумачэньняў і запатрабавала кнігу скаргаў. На гэта невядомы чалавек у цывільным, які адмовіўся называцца і які кіраваў міліцыянтамі, сказаў, што такой кнігі няма. Ён фізычнай сілай выштурхаў мяне з будынку суду, падскочылі яшчэ два невядомыя таксама ў цывільным і заштурхалі мяне ў аўтобус. Затым адвезьлі ў РУУС Маскоўскага раёну, дзе пратрымалі тры гадзіны і вызвалілі без складаньня пратаколу.

У пастарунку яшчэ адзін невядомы ў цывільным, які назваўся супрацоўнікам РУУС, заяўляў, што я спрабавала ўчыніць правакацыю, зьявіўшыся ў судзе ў майцы з выявай Алеся Бяляцкага, што гэта была спроба мітынгу. Таксама мне забаранілі прыходзіць у суд у такім адзеньні пад пагрозай апынуцца ў турме. Калі я запыталася, за што, то ён адказаў — мы прыдумаем, за што».

Натальля Манькоўская таксама паведаміла, што будзе абскарджваць дзеяньні сілавікоў у пракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG