Жонка Алеся Бяляцкага Натальля і яго сын Адам не прысутнічаюць на працэсе і толькі звонку назіраюць за тым, што адбываецца ў залі суду. Разгляд крымінальнай справы кіраўніка праваабарончага цэнтры «Вясна» Алеся Бяляцкага, які абвінавачваецца ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах, разглядаецца ў Першамайскім судзе Менску. Алесю Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Адам Бяляцкі два месяцы таму выехаў навучацца ў Польшчу і, па ягоных словах, гэты ад’езд адназначна зьвязаны з крымінальным перасьледам бацькі. Жонка Натальля сёньня ўпершыню зьявілася на судзе ў якасьці сьведкі з боку абвінавачаньня.
Натальля і Адам Бяляцкія пагадзіліся адказаць на пытаньні Радыё Свабода:
Радыё Свабода: Спадарыня Натальля, сёньня вы былі на судзе ў якасьці сьведкі і адмовіліся даваць паказаньні супраць мужа. Гэта вашае прынцыповае рашэньне?
Натальля: «Так, гэта адназначна. Асаблівых камэнтароў я, на жаль, не магу даць з аб’ектыўных прычынаў. Але магу сказаць, што ўчора я на судзе не прысутнічала, бо зьяўляюся сьведкай з боку абвінавачаньня. І Алесь у лістах папрасіў мяне не наведваць паседжаньні суду, а ўжо быць уласна на вынясеньні прысуду».
Радыё Свабода: «Ён такім чынам клапоціцца пра вас?»
Натальля: «Так, ён такім чынам дзесьці беражэ мяне».
Радыё Свабода: «Алесь папярэдзіў вас пра тое, што яму можа пагражаць такі перасьлед?»
Натальля: «Так, мы пра гэта ведалі з самага пачатку, калі ўжо стала зразумела пра сытуацыю зь Літвой. Нам асабліва і не прыйшлося вырашаць. Праўда на ягоным баку, яму няма чаго хаваць. Іншая справа, што мы разумелі, чым гэта можа пагражаць, і наперад ведалі, якім чынам яно адгукнецца. Але ўцякаць, хавацца — проста было не зразумела ад чаго. Злачыннага нічога ня зроблена! Мы аднадумцы ў гэтым сэнсе і заўсёды мне зразумела была пазыцыя Алеся».
Радыё Свабода: «Адам, а як вы даведаліся, што бацька арыштаваны?»
Адам Бяляцкі: «Яго арыштоўвалі ў мяне на вачах. Пакуль працэс ня скончыўся, я падрабязнасьцяў ня буду распавядаць. Але я знаходзіўся дома, калі прыйшлі тата зь людзьмі з КДБ, і пасьля яшчэ спэцназ у масках. Пачаўся вобшук, а пасьля мы з бацькам абняліся, ведаючы, што даволі доўга больш не сустрэнемся. Вось так яго і арыштавалі.
Я тату ўвесь час падтрымліваў і ў ягоных поглядах і ў ягонай дзейнасьці. У апошнія 7 гадоў нашая сям’я нейкім чынам была ўвесь час да такога падрыхтаваная. Я ведаў, што ягоная дзейнасьць увесь час зьвязаная зь небясьпекай».
Радыё Свабода: «Натальля, гэта ня першы раз, калі вашая сям’я зазнае перасьлед?»
Натальля: «Не выбіраеш жа, узяўся шлюбам — маеш адказнасьць, па-першае. А па-другое, пачуцьцям таксама не закажаш. Нам зь ім заўсёды было камфортна, мы разумелі адзін аднаго з паўслова, нашыя погляды дастаткова блізкія. Зразумела, што ягоная дзейнасьць таксама мне абсалютна зразумелая. З самага пачатку нашага знаёмства мне былі вядомыя ягоныя погляды і на сытуацыю ў былым ужо Савецкім саюзе, і на тое, што адбываецца ў Беларусі, і пра якую Беларусь ён марыць. Я ў гэтым адназначна яго падтрымлівала. Іншая справа, што неразуменьне было ў маёй сям’і і непрыняцьце яго і ягонай пазыцыі. Бо бацькі адназначна бачылі, чым гэта пагражае. Не скажу, што я ня ведала, чым гэта пагражае, таксама было відавочна. Але падзяляючы яго погляды, мабыць, па-іншаму ўжо немагчыма было нам побач суіснаваць. Бо калі няма падтрымкі з боку жонкі, то і няма сям’і як такой.
Радыё Свабода: «Калісьці яшчэ было страшна так за мужа, як цяпер?»
Натальля: «Былі арышты, міліцыя прыходзіла — гэта таксама на той час было вельмі страшна. Але на сёньняшні дзень гэта непараўнальная сытуацыя. Я не скажу, што я прайшла загартоўку, бо гэта ніколі ня можа быць успрынята спакойна. Гэта заўсёды стрэс, заўсёды пакуты, і адназначна вялікія перажываньні, асабліва ў сувязі з тым, што ён зьняволены на такі вялізны тэрмін і што яму пагражае такі вялікі тэрмін».
Радыё Свабода: «Што ён піша пра сваё зьняволеньне?»
Натальля: «Канкрэтыкі ніякай няма ў лістах. Адзінае, што магу сказаць, што там і хварэюць, і прастываюць. Зараз ён мае праблемы з горлам, і прастуда дала яму ўскладненьне на шыю. Адчуваю, наколькі цяжка яму цяпер на гэтым працэсе. Але да таго, як трапіў у турму, ён быў здаровы чалавек».
Радыё Свабода: «Ці піша пра тое, у якіх умовах утрымліваецца?»
Натальля: «Ніякай інфармацыі пра гэта няма».
Радыё Свабода: «Хто вам дапамагае?»
Натальля: «Адчуваецца падтрымка з усіх бакоў, і я ўсім вельмі ўдзячная, бо бяз гэтай падтрымкі, без разуменьня людзей было б яшчэ цяжэй перажываць усё гэта».
Адам: «Падтрымліваю з мамай сувязь, зьвязаемся зь ёю кожны вечар. Яна перажывае больш за ўсіх, успрымае вельмі блізка да сэрца. І правільна, гэта немагчыма так не ўспрымаць. Але мама трымаецца. Ёй, канечне, цяжка, але і яна малайчына».
Радыё Свабода: «А з тых людзей, якім Алесь дапамагаў, вас нехта падтрымлівае?»
Натальля: «Так, канечне. І гэтая ўдзячнасьць вельмі прыемная, бо ў наш час не заўсёды добрыя справы адгукаюцца ў далейшым, а гэта як раз той выпадак, калі я магу сказаць — людзі памятаюць, дзякуюць і дапамагаюць».
Радыё Свабода: «Спадарыня Натальля, якога прысуду вы чакаеце?»
Натальля: «Я думаю пра гэта. Адзін раз я на гэтае пытаньне адказала аптымістычна, хаця адразу скажу — аптымізму ў мяне няма ніякага. Калі я скажу, што спадзяюся на вызваленьне, — гэта будзе няпраўдай. Але калі скажу, што не спадзяюся, то і гэта таксама будзе няпраўдай. Ёсьць спадзяваньне, але веры ў яго вялікай няма».

Пачаўся вобшук, а пасьля мы з бацькам абняліся, ведаючы, што даволі доўга больш не сустрэнемся.