Леаніда Аўтухова на год пазбавілі правоў кіроўцы і далі штраф памерам 280 тысяч рублёў, прызнаўшы вінаватым у парушэньні правілаў дарожнага руху. Паводле пратаколу, ён парушыў ПДР, калі ад’яжджаў 8 кастрычніка з Народнага сходу ў Віцебску.
Машына ў яго прыкметная: сьпераду сьцяжок Эўразьвязу, а ў салёне — бел-чырвона-белая стужка і лёзунг «За Някляева!». Верагодна, гэта і стала «арыенцірам» для ДАІ, кажа Аўтухоў.
Пазбаўленьне правоў на год — гэта самае строгае пакараньне за парушэньне правілаў дарожнага руху. Актывіст кампаніі «Гавары праўду» з Гарадку Леанід Аўтухоў перакананы, што ў дзень Народнага сходу яго затрымалі знарок:
«Яшчэ ў Гарадку каля маёй хаты мяне пільнавала міліцэйская машына. Але да Віцебску я ўсё ж даехаў. Праўда, нармальна вярнуцца дадому ўжо не далі: літаральна на выезьдзе з двара, дзе праходзіў сход, мяне спыніла ДАІ, і супрацоўнікі заявілі, што я пераехаў суцэльную лінію. Словы сьведак-пасажыраў, што я гэтага не рабіў, міліцыянтаў не пераканалі. Правы ў мяне забралі, далі даведку на месяц, а цяпер пазбавілі правоў увогуле».
Спадар Аўтухоў — кіроўца-прафэсіянал, мае катэгорыі А, В і С. Катэгорыя С дае права працаваць на грузавым аўтамабілі, таму пазбаўленьне правоў для яго — гэта фактычна забарона на прафэсію. Дагэтуль за 25 гадоў стажу кіроўцы ў яго было ўсяго адно парушэньне — перавышэньне хуткасьці, і тое даўно.
Актывіст апавёў, што міліцыянты ў раённым аддзеле ДАІ самі зьдзівіліся, што абласная служба пакарала яго так строга. Але нехта сказаў за сьпінай: «Гэта каб ня езьдзіў па Народных сходах».

Літаральна на выезьдзе з двара, дзе праходзіў сход, мяне спыніла ДАІ, і супрацоўнікі заявілі, што я пераехаў суцэльную лінію.