3 лістапада працягваўся судовы працэс над старшынёй праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім. Як ставяцца да гэтага крымінальнага перасьледу вядомага праваабаронца палітыкі і грамадзкія дзеячы?
Беларускія афіцыйныя мэдыі цьвердзяць, што справа Бяляцкага — гэта «шараговая крымінальная справа — хаваньне прыбыткаў і ўхіленьне ад падаткаў, няхай нават і ў асабліва буйным памеры». А шкода, нанесеная бюджэту, складае 352 мільёны рублёў. Камэнтуючы гэта, вядомы журналіст Павал Шарамет адзначыў:
«Тое, што кажуць афіцыйныя СМІ, — да гэтага наагул нельга сур’ёзна ставіцца. У свой час афіцыйныя СМІ казалі, што я агент вялікай колькасьці выведак, сябра літоўскай тэрарыстычнай групы. Гэта хлусьня, правакацыя. Калі слухаць толькі афіцыйную прапаганду, то ў Беларусі рай, а ўсе апазыцыянэры — людаеды. Я думаю, сёньня пра беларускую ўладу ўсе ўсё цудоўна разумеюць. Нармальныя людзі і Эўропа рэагуюць на гэты працэс абсалютна адэкватна».
Паводле Паўла Шарамета, беларускія ўлады спрабуюць расправіцца з актыўным праваабаронцам.
«Працэс над Алесем Бяляцкім — абуральны. Ён яшчэ больш жорсткі, бяздумны і рэпрэсіўны, чым працэс над кандыдатамі ў прэзыдэнты. Удар па Бяляцкаму нанесены абсалютна мэтанакіравана, бо праваабарончы цэнтар „Вясна“ сёньня — калі не адзіная, то самая эфэктыўная праваабарончая арганізацыя. Зьнішчаючы Бяляцкага, улада спадзяецца тым самым паралізаваць праваабарончы рух у краіне. Але я абсалютна ўпэўнены, што ўсе іх спробы ня маюць сэнсу. І прывядуць толькі да больш жорсткага стаўленьня ўсясьветнай супольнасьці да беларускага рэжыму».
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб адзначае, што тут няма вялікага эканамічнага злачынства, як спрабуюць гэта падаць дзяржаўныя мэдыі.
«Бяляцкі ў сваёй краіне ня ўзяў ніводнай капейкі, ніводнага рубля. А наадварот, ён неяк змог даставаць нейкія грошы, і гэтыя грошы выкарыстоўваў на дапамогу асуджаным, затрыманым, аштрафаваным, на дапамогу адвакатам. І ў рэшце рэшт гэтыя грошы ішлі ў эканоміку Беларусі. Бо тыя ж штрафы ідуць у бюджэт. За што яго судзіць, я наагул ня ведаю».
Паводле спадара Грыба, праваабаронцы абараняюць людзей ад органаў улады, якія парушаюць правы грамадзянаў. Таму кожны праваабаронца непажаданы для ўладаў.
«Улады праводзяць гэтыя працэсы, каб неяк спыніць праваабарончы рух, неяк запалохаць частку праваабаронцаў. Каб яны не займаліся гэтай справай. Каб наагул тут ніхто нічым не займаўся, каб усё тут было ціха і спакойна, як у той турме. І робяцца вось такія працэсы. Фармальна яны паставяць усё на гэтую нагу, што фармальна парушана заканадаўства. А калі больш дэталёва вывучаць і заглянуць у глыбіню, то атрымаецца тое, што я ўжо казаў».
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька ня змог трапіць на пачатак працэсу над Бяляцкім, бо толькі сёньня ў КДБ яму аддалі пашпарт, безь якога ў залю прайсьці немагчыма. Ён адзначае, што ў Беларусі няма незалежнай судовай сыстэмы, таму не даводзіцца чакаць справядлівага, юрыдычна матываванага прысуду.
«Рашэньне па Бяляцкаму, хутчэй за ўсё, ёсьць, і яно напісана ў „Чырвоным доме“. Улада пастараецца знайсьці тут нейкую для сябе залатую сярэдзіну. Зьяўленьне яшчэ аднаго палітвязьня, які знаходзіцца ўжо не ў СІЗА, а ў калёніі, для ўлады цяпер ня выгаднае. Разам з тым ня могуць жа яны прызнаць Бяляцкага невінаватым. Таму прысуд будзе, Бяляцкі будзе прызнаны вінаватым. Але я спадзяюся, што ён не паедзе ў калёнію. Гэта мой даволі аптымістычны прагноз, які грунтуецца на той эканамічнай сытуацыі, якая ёсьць. І што на парадку дня ў беларускіх уладаў усё ж паспрабаваць стасункі з Захадам вярнуць у нішу таго, што было перад 19 сьнежня».
Былы кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў не выключае, што справа Бяляцкага спатрэбілася ўладам дзеля торгу з Эўропай.
«Адназначна гэта палітычны працэс. Тут ніякай эканамічнай падаплёкі няма. А навошта ён спатрэбіўся ўладам? Як і ўсе працэсы над удзельнікамі выбараў 2010 году. У адным зьвязку ўлады вырашылі расправіцца зь Бяляцкім, бо „Вясна“ брала вельмі актыўны ўдзел у абароне арыштаваных удзельнікаў Плошчы, і дзеля помсты ўлада вырашыла так расправіцца зь Бяляцкім. Каб не засталося нікога, хто мог бы супрацьстаяць судовым працэсам, расправам над прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацый».
Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук пра Алесева самаадчуваньне сказала:
«Апошнімі часамі я атрымлівала лісты, дзе ён пісаў, што быў прастуджаны, у яго пэўныя праблемы з горлам, болі ў шыі. Лекі там яму даюць, але наколькі эфэктыўныя, цяжка сказаць, бо ён прасіў нешта знайсьці такое, каб зьменшыць болі ў шыі. Верагодна, што гэты пэрыяд халоднага надвор’я, мабыць, дае пра сябе знаць. Прастуда, пяршэньне ў горле ў яго ёсьць».
Натальля бясспрэчна і адназначна лічыць Алеся невінаватым.
«Чаго хацелася б ад суду — справядлівасьці ў расьсьледаваньні справы. І, адпаведна, маё жаданьне адно, каб Алеся выпусьцілі».