Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адам Бяляцкі: «Галоўнае, што пры бацьку застаецца бадзёрасьць духу»


Сын Алеся Бяляцкага, Адам, камэнтуе Радыё Свабода першы дзень суду над бацькам. Адам знаходзіцца на навучаньні ў Польшчы і за судом сачыў праз інтэрнэт.

Адам Бяляцкі: «Галоўнае, што пры бацьку застаецца бадзёрасьць духу»
Наўпроставы лінк



— Адам, як ацэньваеце першы дзень суду?

— Для мяне самае галоўнае з гэтага суду, што Алесь Віктаравіч выглядае змучаным. Гэта зразумела, бо там сядзець — ня самае прыемнае. Але вельмі добра, што пры ім застаецца някепская бадзёрасьць духу. А што тычыцца самога працэсу, то, як я чытаў, мноству хадатайніцтваў было адмоўлена, бо, як я разумею, пракурор і судьдзя шукаюць нейкіх сваіх мэтаў у гэтых справах.

— Чаго чакаеце ад гэтага суду? Якім можа быць прысуд?

— Мне здаецца, што ўвесь працэс і сама справа створаныя спэцыяльна, дзеля нейкіх мэтаў. І канец гэтага суду, прысуд таксама будзе абумоўлены выключна рашэньнем дзяржавы, альбо нейкага органа — пракуратуры, напрыклад, — які гэта ўжо заплянаваў. Бо назіраючы за судом, я бачу, што многія рэчы тыя ж пракурор і судьдзя проста прапускаюць паўз вушы. Мне гэта гаворыць пра тое, што сам суд ёсьць фармальны, абвінавачаньне ёсьць фармальнае і прысуд будзе таксама фармальным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG